Дзеці — кветкі жыцця і багацце краіны

Адбылася традыцыйная навагодняя сустрэча Казіміра Лапіча, старшыні райвыканкама, з прадстаўнікамі таленавітай моладзі Маларытчыны. На яе былі запрошаны пераможцы прадметных школьных алімпіяд, лепшыя спартсмены раёна, юныя спевакі, танцоры, музыканты, якiх цiкавяць … Адкрываючы сустрэчу, Казімір Віктаравіч падкрэсліў, што краіна пастаянна клапоціцца пра моладзь. Кожны малады чалавек адчувае гэта на сабе. Моладзь сёння можа рэалізаваць сябе ў любой сферы жыццядзейнасці. Для гэтага створаны ўсе неабходныя ўмовы. Для заахвочвання творча адораных маладых людзей і стварэння ўмоў для развіцця іх здольнасцей існуе спецыяльны фонд Прэзідэнта Беларусі. Такая адрасная дапамога, безумоўна, садзейнічае стварэнню спрыяльных умоў для развіцця і станаўлення талентаў.
-Аднак, каб чагосьці дасягнуць, неабходна многа працаваць над сабою, — падкрэсліў Казімір Лапіч. – Свой талент трэба пастаянна развіваць, удасканальваць. Ніякай працы не бойцеся, бо яна толькі ўзвышае чалавека, стварае тое, што неабходна для жыцця. Людзі ўсіх прафесій сёння ў нас запатрабаваныя. Ад намаганняў кожнага залежыць наш агульны дабрабыт.
Казімір Віктаравіч яшчэ раз падзякаваў усім за вучобу, за дасягнутыя вынікі і пажадаў прысутным выдатных ведаў, гарманічнага і ўсебаковага развіцця, упэўненасці, каб цвёрда ісці да пастаўленай мэты.
Затым амаль 60 чалавек атрымалі дыпломы, граматы, прызы і грашовыя прэміі з рук Казіміра Лапіча; Таццяны Лаўрэенка, начальніка аддзела адукацыі; Генадзя Германюка, начальніка аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму; Андрэя Гарбацэвіча, начальніка аддзела культуры; Аляксандра Галоўчыка, начальніка аддзела па справах моладзі; Таццяны Сацюк, першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ”. Акрамя таго, усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі салодкія падарункі. Сярод узнагароджаных былі і маладыя работнікі ГДК. Ксенія Табачкоўская, культарганізатар, і Вольга Бярчук, рэжысёр, атрымалі Граматы як пераможцы абласнога этапа тэлевізійнага конкурсу армейскай песні “Зорка”.
***
У гэты ж дзень у ГДК у рамках акцыі “Нашы дзеці” прайшла навагодняя дабрачынная раённая ёлка для дзяцей-інвалідаў, сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Спачатку да прысутных з віншаваннямі звярнуўся Эдуард Кандзярэшка, намеснік старшыні райвыканкама. Затым была паказана навагодняя казка-прадстаўленне, пасля — сюжэтна-ролевая гульня “Казачнае падарожжа”. Мерапрыемства падрыхтавалі і цікава правялі педагогі раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Між іншым, сёння на Маларытчыне пражывае 100 дзяцей-інвалідаў і 43 сіраты.
Р.S. У фае райвыканкама работнікі раённай бібліятэкі для ўдзельнікаў навагодняй сустрэчы арганізавалі выставу “Маладосць мая – Беларусь”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
НА ЗДЫМКУ: Казімір Лапіч, старшыня райвыканкама, з удзель­нікамі сустрэчы талена­вітай моладзі – Аляксандрам Нікіцюком, Настассяй і Таццянай Слабадзянюк.

Добавить комментарий


https://220km.net

best-cooler.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!