Аўтобус пад ялінку!

На Новы год, як вядома, прынята дарыць падарункі, таму, безумоўна, іх чакаюць і малыя, і дарослыя. Вось і Гвозніцкая сярэдняя школа напярэдадні Новага 2012 года атрымала цудоўны і такі доўгачаканы падарунак – аўтобус (дарэчы, аўтобус зусім новы, 2011 года выпуску). У аўтобусе 22 пасадачныя месцы, таксама ёсць і месца для партфеляў, а калі аўтобус пачынае ехаць назад, то раздаецца спецыяльны гукавы сігнал, каб папярэдзіць іншых. Як адзначыла дырэктар школы Марыя Афанасенка, гэты аўтобус яны асабліва доўга чакалі, таму вельмі шчыра рады такому падарунку. Уручаць ключы ад новага аўтобуса прыехалі старшыня райвыканкама Казімір Лапіч і начальнік раённага аддзела адукацыі Таццяна Лаўрэенка. Таццяна Міхайлаўна адзначыла, што каштуе аўтобус дорага, таму плацілі за яго напалавіну абласное ўпраўленне адукацыі і раённы бюджэт. На такім доўгачаканым для школы мерапрыемстве таксама прысутнічалі старшыня сельвыканкама Анатоль Навакоўскі і старшыня СВК “Гвозніца” Іван Цымбаліст. Дырэктар Марыя Афанасенка па­дзякавала ад імя усіх вучняў і калектыву за падарунак. Пасля чаго слова ўзяў старшыня райвыканкама Казімір Лапіч:
— Мне сёння вельмі прыемна, асабліва напярэдадні Новага года, уручаць вам ключы ад гэтага аўтобуса. Так, затраты, безумоўна, вялікія, але ў любым грамадстве, у любой дзяржаве на першым месцы дзеці і клопат аб іх. Таму на сённяшні дзень робіцца шмат чаго для развіцця дзяцей, створаны ўсе ўмовы для набыцця адукацыі. Таксама ў вас будуецца і новая школа, прыгожая і прасторная. І гэта вельмі добра, а таму патрэбна развіваць і вёску, каб было каму навучацца, бо сёння для гэтага ёсць усе ўмовы. Я думаю, што вы ўяўляеце кошт гэтага падарунка і будзеце з беражлівасцю да яго ставіцца, бо ўсё патрэбна цаніць, гэта ж праца людзей.
Таксама Казімір Віктаравіч павіншаваў усіх з Новым годам, пажадаў здароўя і шчаслівага года. А дзеткам пажадаў, па-першае, здароўя, а для гэтага патрэбна, як сам адзначыў, займацца спортам, а па-другое, як мага больш вазіць у новым аўтобусе «дзясятак». У сваю чаргу вучні таксама падзякавалі старшыні райвыканкама за добры навагодні падарунак. Пасля чаго самыя маленькія вучні першы раз праехаліся на новым аўтобусе вакол школы. Такім падарункам усе былі задаволены. Вось вам і пацвярджэнне таго, што цуды напярэдадні Новага года ўсё ж бываюць. І вучні Гвозніцкай школы ў гэтым пераканаліся ўжо.
Анастасія Максімук.
На здымку: і дзеці з Гвозніцкай школы цяпер будуць ездзіць на ўласным аўтобусе.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


www.mitsubishi.niko.ua

https://best-mining.com.ua

http://oncesearch.com/category/ebony
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!