Вярнуцца з работы жывым і здаровым

Пад старшынствам Казіміра Лапіча прайшло пасяджэнне раённага савета па дэмаграфічнай бяспецы. Асноўным пытаннем, разгледжаным на ім, быў стан вытворчага траўматызму, аховы працы ў калектывах. Па словах галоўнага спецыяліста па ахове працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Сяргея Хатынюка, у раёне немалая ўвага ў 2011 годзе ўдзялялася гэтым пытанням. Тэме аховы працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях былі прысвечаны 2 семінары, 2 разы такія пытанні разглядалі на пася­джэннях райвыканкама, праведзены Дзень аховы працы, 85 чалавек, сярод якіх і кіраўнікі, і спецыялісты, прайшлі праверку ведаў, быў праведзены таксама раённы агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы і г.д.
Аднак, як кажуць, беражонага і Бог беражэ. Падчас чалавек губляе пільнасць і кантроль над сабой у час работы. А ад гэтага і да бяды недалёка. І як бы ў калектыве ні праяўлялі клопат пра бяспечныя ўмовы працы, многае залежыць ад самога сябе. Летась у раёне зарэгістравана 9 выпадкаў вытворчага траўматызму, 5 з якіх – з цяжкім зыходам. У палавіне выпадкаў вінаваты самі пацярпелыя, калі працавалі ў стане алкагольнага ап’янення, не прытрымліваліся правілаў бяспекі і г.д. Вытворчы траўматызм зарэгістраваны ў Маларыцкім лясгасе, ПМК-20, ПМС, СВК “Хаціслаўскі”, “Чарняны”, “Чырвоны партызан”, ДРБУ-179. Кожнаму з нас варта помніць, што дома цябе заўжды чакае сям’я жывым і здаровым, таму ўласная бяспека яшчэ нікому не перашкаджала.
На пасяджэнні таксама заслухана пытанне “Аб рабоце клубаў маладой сям’і”, якіх у раёне створана 3. З ім выступіла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Сацюк.
Ніна СВІЦЮК.

Вярнуцца з работы жывым і здаровым: 1 комментарий

  • 10.01.2012 в 11:50 дп
    Permalink

    Это похоже на бред, а может, им и является. Демографическая безопасность давно разрушена в районах — посмотрите, половина и больше домов во многих вёсках пустые. Всех молодых их Малоритского района побрали в милицию и охранку в города. С другой стороны, съездите в побежденную Германию и посмотрите там баланс города и деревни писатели и ратавальники

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!