У Маларыце будзе пабудавана яшчэ адна АЗС

“Некалькі разоў пад’язджаў на АЗС № 8, што ў Маларыце, на АЗС № 19, што на перакрыжаванні, каб з дапамогай кампрэсара змераць ціск у колах аўтамашыны. Але, на жаль, кампрэсары і тут, і там не працуюць. Чаму? Як часта прадугледжаны тэхналагічныя перапынкі для таго, каб заправіць палівам калонкі? Наогул, Маларыце не перашкодзіла б яшчэ адна запраўка. Ці плануецца яе будаўніцтва ў бліжэйшы час?”
Васіль, вадзіцель.
Адказвае дырэктар Кобрынскага філіяла “Брэст­аблнафтапрадукта” Уладзімір Люцік:
— Згодна з пашпартам завода-вытворцы пры тэмпературы +5 градусаў С і ніжэйшай эксплуатацыя кампрэсараў забараняецца, таму яны і не працуюць.
Ніякага графіка не існуе. Калонкі запраўляюцца па меры неабходнасці, гэта можа быць некалькі разоў на дзень.
У наступным годзе плануецца пабудаваць яшчэ адну АЗС у Маларыце, якая размесціцца ля развілкі дарог на ўездзе ў горад. Акрамя таго, у будучым плануецца рэканструяваць АЗС № 8, што па вул. Савецкай. Тут будзе ўкаранёна аўтаматызаваная сістэма запраўкі.

Добавить комментарий


http://steroid-pharm.com

витамины для связок и суставов
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!