Час змяніць сябе

З 31 студзеня 2010 года ўступіў у сілу Закон РБ “Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх”.
ЛПП – гэта арганізацыя, якая ўваходзіць у сістэму органаў унутраных спраў РБ. Яна прызначана для прымусовай ізаляцыі і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі з абавязковым прыцягненнем да працы грамадзян, хворых хранічным алкагалізмам, наркаманіяй ці таксікаманіяй, а таксама тых, хто абавязаны вяртаць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, у выпадку сістэматычнага парушэння гэтымі грамадзянамі працоўнай дысцыпліны па прычыне ўжывання алкагольных напояў, наркатычных, псіхатропных, таксічных і іншых рэчываў.
Ва ўмовах алкагалізацыі грамадства, якая ўвесь час расце, накіраванне ў ЛПП з’яўляецца адной з эфектыўных форм прафілактыкі правапарушэнняў, асабліва ў сферы сямейна-бытавых адносін.
Да несумненных пераваг названага Закона можна аднесці ўстанаўленне ўмоў, пры наяўнасці якіх грамадзяне могуць быць накіраваны ў ЛПП.
Па-першае, такія хворыя павінны быць прыцягнуты на працягу года тры і больш разоў да адміністрацыйнай адказ­насці за ўчыненне права­парушэнняў у стане алкагольнага ап’янення ці ў наркатычным стане. Па-другое, гэтыя грамадзяне павінны быць афіцыйна папярэджаны пра магчымасць накіравання іх у ЛПП. Па-трэцяе, пасля афіцыйнага папярэджання гэтыя грамадзяне зноў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне такіх правапарушэнняў.
Тэрмін знаходжання ў лячэбна-працоўным прафілакторыі – 12 месяцаў.
Безумоўна, прымусовае лячэнне ад алкагалізму з’яўляецца крайняй мерай, калі вычарпаны ўсе іншыя спосабы адцягнуць хворага ад “хмельнага зелля”.
У 2011 годзе 28 жыхарам нашага раёна даваўся шанц кардынальна змяніць свой лад жыцця, яны былі папярэджаны пра магчымасць накіравання ў ЛПП, але пагрэбавалі гэтымі папярэджаннямі. Як вынік, у адносінах да іх суд прыняў рашэнне прымусовай медыка-сацыяльнай рэадаптацыі.
Літаральна напярэдадні Новага года, выконваючы рашэнні суда, супрацоўнікі Маларыцкага РАУС правялі акцыю “Час змяніць сябе!” Адразу 7 грамадзян – два жыхары Маларыты і 5 – Олтушскага сельсавета – былі накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый, што знаходзіцца ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. “12 месяцаў – дастатковы тэрмін, каб падумаць і змяніць свой лад жыцця, падумаць пра тое, што спіртное не панацэя ад усіх бед, пра тое, што жыццё без алкаголю намнога святлейшае і чысцейшае”, — прагучалі словы наказу ад супрацоўнікаў міліцыі і прадстаўнікоў грамадскасці перад адпраўкай гэтых грамадзян у ЛПП.
Усяго ж у 2011 годзе для праходжання курсу прымусовага лячэння ад алкагалізму накіравана 19 жыхароў раёна.
Эдуард ПАЎЛАЎ, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.
НА ЗДЫМКУ: перад адпраўкай у ЛПП.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Час змяніць сябе: 1 комментарий

  • 27.01.2012 в 10:32 пп
    Permalink

    агласите пожалуйстя весь список))

Добавить комментарий


mitsubishi.niko.ua

www.maxformer.com

www.militarycenter.com.ua