Навагоднія цуды для маленькіх пацыентаў

Навагодняе свята з віншаваннямі, падарункамі і каляднымі забавамі прыйшло не толькі ў кожны дом. Дачакаліся яго і дзеці, якім давялося чароўныя калядныя святы сустракаць у дзіцячым і інфекцыйным аддзяленнях райбальніцы. 15 хлопчыкаў і дзяўчынак, безумоўна, верылі ў цуд і дачакаліся сюрпрызаў. Дзед Мароз і Снягурка, ролю якіх часова ўзялі на сябе работнікі тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Вольга Толсцікава і Таццяна Косік, прыйшлі да дзяцей з вялікім мяшком цукерак. Сабраць падарункі работнікам Цэнтра, якія аб’явілі напярэдадні Новага года дабрачынныя акцыі “Цуды на Каляды” і “Елка жаданняў”, дапамаглі Брэсцкае прадпрыемства “Белмытнясэрвіс”, прыватнае прадпрыемства “Маларытчанка” і ТАА “Талаш”, а таксама Любоў Арсенцьеўна Дацык, Наталля Міхайлаўна Шутава, Валянціна Іванаўна Захарчук, Арцём Юрыкавіч Абрамян і многія іншыя жыхары раёна.
Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай хлопчыкі і дзяўчынкі, як і належыць на святочным карнавале, павадзілі карагоды, паспявалі песні. Дзеці, хто сам, хто з дапамогай матулі, з задавальненнем расказвалі вершыкі, за якія Дзед Мароз уручаў кожнаму прыгожы падарунак.
Казачныя госці затрымаліся ў бальніцы нядоўга. Крыху пагулялі з дзецьмі ў гульні, прайшліся па палатах, каб даць падарункі тым, хто не змог выйсці ў фае, павіншавалі медыцынскі персанал і, пажадаўшы ўсім моцнага здароўя і шчасця, адправіліся па іншых адрасах, бо наведаць Дзеду Марозу і Снягурцы трэба было яшчэ і дзетак-сірот, хлопчыкаў і дзяўчынак з малазабяспечаных сем’яў.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


читать дальше avto-poliv.com.ua

https://avtomaticheskij-poliv.net.ua

У нашей фирмы нужный веб сайт на тематику художественная ковка металла.