На Калядкі — у касцёл

На калядную сустрэчу ў касцёл Рымска-Каталіцкага прыходу імя Звеставання ў г. Маларыце былі запрошаны бацькі і дзеці з мнагадзетных, малазабяспечаных сем’яў. Вікарый Юрый Медушэўскі, павітаўшы гасцей, расказаў пра арганізаваную прыходам дабрачынную акцыю, мэта якой не толькі дзяліцца з іншымі падарункамі, набытымі за ахвяраванні чулых людзей, але і навучыцца бачыць добрае і дрэннае, запаліць у сваім сэрцы агеньчык цеплыні і перадаваць яго іншым людзям, каб растапіць холад, жорсткасць і чэрствасць, што ахопліваюць свет.
Удзельнікі каляднай сустрэчы пазнаёміліся з маладзёжным рухам “Дзеці Марыі”. Юнакі і дзяўчаты, якія прыехалі з ксёндзам Юрыем з Брэста, паказалі цікавую і вельмі павучальную сцэнку “Нараджэнне Іісуса Хрыста”. Разам з сёстрамі міласэрнасці і дзеці, і дарослыя паспявалі Калядкі. А на развітанне кожная сям’я атрымала падарункі да свята – прадуктовыя наборы, цацкі і цукеркі.
Многіх дзяцей, якія не змаглі прыйсці на сустрэчу, прадстаўнікі Рымска-Каталіцкага прыходу наведалі з каляднымі падарункамі дома.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ : у час святочных сустрэч.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


http://www.artma.net.ua/

http://ailavita.com.ua

http://steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!