АДЗІНЫЯ ПРАЦАЙ І ЖАДАННЕМ РАБІЦЬ ДАБРО

Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Талаш” маладое, але сёння яно ў нашым раёне на слыху, займае пазіцыю лідара ў сваёй галіне. Таму працаваць у такой арганізацыі, у чым прызналіся самі работнікі, кожны лічыць за вялікі гонар. А ўладкавацца сюды мог толькі той, хто ў першую чаргу аддадзены рабоце, не ўмее халтурыць і не церпіць халтуры ў рабоце іншых, хто можа зразумець чужыя праблемы і сам не застанецца ў баку ад іх вырашэння, словам, каму ўласціва высокае пачуццё калектывізму. Зрэшты, такія прынцыпы работы ў ТАА “Талаш” былі закладзены яго дырэктарам Уладзімірам Талашкам. Ён справядліва лічыць, што дзейнасць – гэта краевугольны камень калектыву, але пабудаваць яго нельга, калі гэты камень адзіны. Калектыў – складаная духоўная агульнасць людзей, кожны з якіх па-свойму выхаваны, у кожнага свае ідэйныя перакананні, свае патрэбы і інтарэсы. І ствараецца калектыў менавіта тым, што кожны ўвасабляе самога сябе ў працы.
Калектыў ТАА “Талаш” перш за ўсё адзіны працай.
— Калі працаваць, дык працаваць усім, — лішні раз пацвердзіў такую думку галоўны інжынер “Талаша” Уладзімір Ківачук.
Між іншым, за 4 гады, што існуе ТАА “Талаш”, адсюль не звольніўся ні адзін чалавек. Праўда, быў выпадак, калі аднаму работніку захацелася паехаць паспрабаваць свае сілы за мяжу. Але праз некаторы час ён прыехаў назад і прыйшоў зноў прасіцца ў калектыў.
За апошнія гады таварыства пашырыла сваю дзейнасць, для чаго патрэбны былі спецыялісты. Толькі за 2 гады, 2008 і 2009, тут знайшлі сабе працоўныя месцы 8 чалавек. Прыемна, што маладыя спецыялісты, якія нядаўна закончылі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці, не пабаяліся ўладкавацца ў такі моцны калектыў, знайшлі там сябе і за кароткі час змаглі даказаць, што яны тут людзі невыпадковыя. А яны – гэта Дзмітрый Міцюк, Андрэй Мальчук і Уладзімір Шылец.
Не, я не памылілася, што калектыў ТАА “Талаш” моцны. І найперш у плане прафесійным. Гэта сапраўды так. Па выніках работы за 2008 г. ТАА “Талаш” было прызнана лаўрэатам абласнога конкурсу «Лепшы прадпрымальнік» у сферы будаўнічай дзейнасці. На працягу трох гадоў запар таварыству не знаходзілася роўных і ў раённым конкурсе “Лепшы прадпрымальнік” у той жа сферы. Таму заканамерна, што менавіта яго паслугамі карыстаюцца многія арганізацыі, прадпрыемствы, установы, дзе праводзіцца рамонт і дзе трэба выконваць электрамантажныя работы любой ступені складанасці, ці рэканструяваць тыя сілавыя кабельныя лініі, якія ёсць. У 2010 годзе ТАА “Талаш” выканала работ на суму каля мільярда рублёў. Адным з асноўных заказчыкаў было СЗАТ “КварцМелПрам”. Дарэчы, тут “Талаш” працуе і цяпер.
ТАА “Талаш” моцнае не толькі прафесійна, а тут сапраўды працуюць прафесіяналы вышэйшага класа, але і маральна. У калектыве адзін за ўсіх і ўсе — за аднаго. Сам Уладзімір Георгіевіч, а па яго прыкладу і ўсе астатнія, хто ў калектыве працуе, вельмі балюча ўспрымаюць любыя непрыемнасці, калі яны здараюцца ў каго-небудзь з “Талаша” ці наогул ва ўсіх нас.
Газета “” не раз пісала пра дабрачыннасць Уладзіміра Георгіевіча, хаця ён толькі на свой асабісты рахунак яе не запісвае.
— У нас так прынята ў калектыве: чалавека, хто б ён ні быў, у бядзе аднаго не пакідаць. І тое, што займаюся дабрачыннасцю, — не мая заслуга, а заслуга маіх падначаленых. Яны ж зарабляюць грошы і не шкадуюць іх на справы міласэрнасці. А ад бяды ніхто з нас не застрахаваны.
Не магу не ўспомніць некалькіх апошніх фактаў. Напярэдадні Новага года Уладзімір Георгіевіч купіў падарункі не толькі сваім работнікам, іх дзецям, але і дзецям-інвалідам, інвалідам-калясачнікам, аформіў падпіску на раённую газету “” на квартал 40 адзінокім людзям, інвалідам, малазабяспечаным, даставіў сваім транспартам і бязвыплатна гуманітарную дапамогу, якую трэба было забраць з Мар’інай Горкі. Думаецца, што гэта не апошнія добрыя справы, як не апошнія тыя працоўныя поспехі, якіх дабілася ТАА “Талаш”.
Хочацца пажадаць асабіста Уладзіміру Георгіевічу і кожнаму, хто ў калектыве працуе, у першую чаргу надзейнага здароўя, сілы волі, цярпення. Няхай не знікаюць з сэрцаў цяпло, дабрыня і міласэрнасць.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: калектыў ТАА “Талаш” разам з яго дырэктарам Уладзімірам Георгіевічам ТАЛАШКАм.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

АДЗІНЫЯ ПРАЦАЙ І ЖАДАННЕМ РАБІЦЬ ДАБРО: 1 комментарий

  • 13.01.2012 в 2:35 пп
    Permalink

    Праца арганізацыі вартая добрых слоў.
    Якасная праца ў такіх нялёгкіх эканамічных умовах павінна служыць прыкладам для дробных прадпрымальнікаў Маларыты.
    Хочацца адзначыць- асабліва важна тое, што фірма робіць націск на якасць выканання працы , а не толькi на колькасць і кошт.
    За такі кароткі час, у такім маленькім горадзе, зрабіць такую ​​вялікую працу-вялікая заслуга Уладзіміра Георгіевіча !

Добавить комментарий


www.ukrterminal.kiev.ua

citroen.niko.ua

citroen.niko.ua