Першая роля — самая адказная

На пасаду галоўнага ўрача цэнтральнай райбальніцы назначаны Пётр Міхайлавіч Селівонік.

Анкета “ГЧ”.
Прафесійны багаж:
Пётр Міхайлавіч пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута па спецыяльнасці “урач-лячэбнік” ў 1981 годзе праходзіў інтэрнатуру па педыятрыі на базе Пінскай гарадской дзіцячай бальніцы. Пасля гэтага быў накіраваны ў Мікашэвіцкую гарпасялковую бальніцу, дзе працаваў на пасадзе загадчыка педыятрычнага аддзялення. З 1990 па 2000 гг. – раённы педыятр у Маларыцкай бальніцы. З 2000 г. па 2001 год працаваў намеснікам галоўнага ўрача па паліклінічнай рабоце, а з 2001 па 2012 год, да назначэння на пасаду галоўнага ўрача, Пётр Міхайлавіч быў намеснікам галоўнага ўрача па лячэбнай рабоце.
Галоўныя якасці любога кіраўніка:
— Па-першае, дысцыплінаванасць самога сябе. Яе хацеў бы бачыць у кожным работніку, бо з дысцыпліны кожнага складаецца дысцыпліна ў калектыве. Па-другое, павінны быць паважлівыя адносіны і да калег, і да пацыентаў. Адным з галоўных прынцыпаў сваёй работы бачу той, калі кожны на сваім участку будзе добрасумленна выконваць свае абавязкі – усё тады атрымаецца.
Думкі пасля першага дня работы:
— Вядома, іграць першую скрыпку – гэта надзвычай адказна, хаця дзе б ты ні працаваў і якую пасаду ні займаў, адказнасць павінна быць галоўным правілам. Адчуў адказнасць у першую чаргу за ўвесь калектыў, за пацыентаў, якія знаходзяцца не толькі ў стацыянары, але і наведваюць сельскія медустановы. Работа не новая, тым больш, што многія ступенькі пройдзены ўжо, але ж адказнасці, несумненна, дабавілася.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: галоўны ўрач райбальніцы Пётр СЕЛІВОНІК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


пассивный доход в интернете без вложений

топ 10 богатых людей мира

www.profvest.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!