“Шчасця і міру вам!”

На Маларытчыне нямала таленавітых, заслужаных кіраўні­коў, чые прозвішчы займаюць пачэснае месца ў гісторыі раёна. І хоць многія з іх даўно ўжо на заслужаным адпачынку, але след, што пакінулі яны ў развіцці раёна, значны, іх добрыя справы памятаюць землякі.
Напярэдадні памятнай даты актывісты раённай арганізацыі грамадскага рэспубліканскага аб’яднання “Белая Русь” і настаўнікі гарадскіх школ наведалі дамы людзей, якія многія гады свайго жыцця прысвяцілі працы ў раёне, прымнажалі яго здабыткі. Яны павіншавалі, уручылі падарункі і паштоўкі ад “Белай Русі” з запрашэннем наведаць мерапрыемства з нагоды дня ўтварэння раёна.
…Расчуліўся ад душы Мікалай Антонавіч Сахарчук, калі ў кватэру завіталі нечаканыя госці.
— Тым больш прыемна ад такой нечаканасці, — гаварыў ён. – Дзякуй.
Біяграфія гэтага чалавека пісалася разам з біяграфіяй раёна. У 1966 годзе прыехаў Мікалай Антонавіч на працу ў Маларыту. Быў намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Маларыцкага СПТВ-11, потым займаў пасаду загадчыка аддзела культуры. З 1975 г. па 1984 г. узначальваў гарвыканкам, затым працаваў намеснікам старшыні рай­сельгасхіміі, намеснікам дырэктара гароднінасушыль­нага завода. З 1989 па 2003 гг. узначальваў Маларыцкі малаказавод, адкуль і пайшоў на пенсію.
— Калі прыехаў у Маларыту, — успамінаў Мікалай Антонавіч, — яна, а канкрэтней, цэнтральная вуліца Савецкая была ўсяго толькі “двухпавярховай”. Цяпер жа душа радуецца за наш горад. Маштабы жыллёвага будаўніцтва як выраслі. А вуліцы якія сталі – добраўпарадкаваныя, чыстыя, дагледжаныя! Мянялася ўсё на вачах… Шчасця і дабра, згоды і міру хацелася б пажадаць усім жыхарам раёна!
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: настаўніца СШ №2 Галі­на НЯЧАЙ і Аляксандр АГАРКАЎ, актывіст “Белай Русі”, віншуюць Мікалая САХАРЧУКА з днём утварэння раёна.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://avtomaticheskij-poliv.kiev.ua

shtory.ua

https://best-mining.com.ua