Каб цела і душа былі маладымі

Здароўе чалавека на 15% залежыць ад медыцыны, а астатнія – гэта навакольнае асяроддзе і лад жыцця. У першую чаргу нас губяць шкодныя звычкі: курэнне і злоўжыванне спіртным. Таму не пачынайце курыць, бо ад гэтай звычкі затым будзе вельмі цяжка пазбавіцца. Піць трэба толькі па вельмі вялікіх святах і чырвонае віно.
Вельмі важна для здароўя нармальна харчавацца, гэта значыць атрымліваць дастатковую колькасць бялкоў, тлушчаў і вугляводаў. Неабходна ўжываць разнастайныя прадукты харчавання і ні ў якім разе не пераядаць ці есці толькі тое, што падабаецца.
Вельмі важны паказчык – індэкс масы цела. Разлічваецца ён так: трэба падзяліць вагу на рост у метрах квадратных. Калі ІМЦ роўны 18,5 – 24,9, ваша вага нармальная, калі 25 – 29,9 – у вас лішняя вага, а пры паказчыку 30 лічыцца, што ў вас атлусценне.
Каб падтрымліваць нармальны фізічны ўзровень арганізма і каб цела і душа былі маладыя, неабходна як мага больш рухацца, выбіраць памяркоўныя фізічныя нагрузкі згодна са сваім узростам. Дастаткова выдзяляць для заняткаў фізічнымі практыкаваннямі па 1 гадзіне ў дзень. А самы даступны спосаб — гэта хуткая хадзьба да 5 км.
Неабходна пазбягаць стрэсавых сітуацый, бо любы стрэс парушае работу органаў і сістэм, зніжае імунітэт.
Вельмі важна таксама кантраляваць такія паказчыкі, як артэрыяльны ціск (ён павінен быць не больш чым 140/90), паказчык узроўню агульнага халестэрыну (не больш чым 5 ммоль), узровень глюкозы ў крыві (не больш чым 6 ммоль).
Да медработнікаў трэба звяртацца не тады, калі ўсё баліць, а пры любых сімптомах немачы і хваробы.

Вольга КАВАЛЕЎСКАЯ, урач-валеолаг ЦРБ.

Добавить комментарий


Этот популярный web-сайт на тематику шланги капельного орошения https://poliv.ua/tovary/oborudovanie-dlya-sistem-avtomaticheskogo-poliva/kapelnyj-poliv
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!