Ільготныя паверхі

Крэдыты па новых правілах
Указ Прэзідэнта № 13 “Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў” 6 студзеня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Гэты дакумент праясніў сітуацыю для соцень тысяч грамадзян. Галоўная навіна: льготныя крэдыты захаваюцца. Катэгорыі людзей, якія змогуць на іх прэтэндаваць, скарэкціраваны.
Права на атрыманне льготных крэдытаў захоўваецца для некаторых катэгорый малазабяспечаных грамадзян, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Крытэрыі, па якіх грамадзян адносяць да малазабяспечаных, вызначае Савет Міністраў. З ліку такіх грамадзян пазачарговае права на льготныя крэдыты маюць: шматдзетныя сем’і; грамадзяне, у сем’ях якіх ёсць дзеці-інваліды, а таксама інваліды з дзяцінства І і ІІ групы; грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, якія сталі інвалідамі ў выніку катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый; грамадзяне, якія пражываюць у жылых памяшканнях, прызнаных непрыгоднымі для пражывання.
У ліку тых, хто можа пабудаваць жыллё на льготных умовах, яшчэ некалькі катэгорый грамадзян. Да прыкладу, маладыя сем’і, якія маюць дваіх непаўналетніх дзяцей; таленавітыя маладыя вучоныя, якім былі назначаны стыпендыі Прэзідэнта; паўналетнія лаўрэаты спецыяльнага Фонду Прэзідэнта па падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў і спецыяльнага Фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі; суддзі і пракурорскія работнікі; паўналетнія члены сям’і памерлага наймальніка, службовага жылля дзяржаўнага жылфонду.
Ільготныя крэдыты будуць выдавацца на 20 гадоў пад працэнтную стаўку, роўную 20% ад стаўкі рэфінансавання Нацбанка (цяпер гэта 8%). У населеных пунктах, дзе пражываюць да 20 тысяч чалавек, стаўка па крэдыту будзе складаць 10% ад стаўкі рэфінансавання (цяпер гэта 4,5).
Маладыя сем’і, якія маюць дваіх дзяцей, будуць атрымліваць крэдыт на будаўніцтва на 20 гадоў пад палову стаўкі рэфінансавання (сёння гэта 22,5%).
Для шматдзетных сем’яў умовы прадастаўлення льготных крэдытаў застаюцца ранейшыя – на 40 гадоў пад 1% гадавых. Пры гэтым субсідыя выдавацца не будзе, а памер крэдыту складзе 100% ад кошту нарматыву льготна крэдытуемай плошчы.
Пытанне, якое пасля выхаду Указа абмяркоўваецца на Інтэрнэт-форумах: ці маюць права на атрыманне льготнага крэдыту тыя, хто падаў ужо дакументы ў банк, але не паспеў заключыць крэдытны дагавор?
З афіцыйных крыніц стала вядома, што тыя крэдытныя дагаворы, якія былі заключаны да падпісання Указа № 13, па-ранейшаму дзейнічаюць. А новыя дагаворы будуць заключацца ў адпаведнасці з новымі нормамі.
Стаўка крэдытавання з улікам памеру стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка будзе вызначацца на дату зацвярджэння спісаў на атрыманне льготных крэдытаў, што дасць магчымасць ураўняць умовы для грамадзян-крэдытаатрымальнікаў, якія будуюць жылыя памяшканні ў адным доме.

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com

www.photolifeway.com/designer/54-vektor

адаптивный дизайн сайта
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!