“Хуткая духоўная дапамога”

Чалавечае жыццё надзвычай складанае, загадкавае і патаемнае. Многа ў ім невытлумачальнага і незразумелага на першы погляд. Шмат з таго, што з намі адбываецца, або застаецца незаўважаным, або прыпісваецца выключна нейкаму выпадку, збегу абставін. Аднак пры глыбокім і дэталёвым аналізе можна зразумець, што ўсе гэтыя выпадкі нясуць на сабе адбітак Божага Промыслу, адбываюцца па-за нашай воляй і па-за намі самімі. На кожным кроку ўзнікаюць пытанні, на якія мы не можам адразу даць адказ. У такім выпадку неабходна парада, падказка светара, каб не збіцца з правільнага шляху, які заўжды неабходна ўзгадняць. Трэба, каб была своеасаблівая хуткая духоўная дапамога. Каб дапамагчы чытачам даць правільны і ўсебаковы адказ на пытанні, якія ўзнікаюць, на старонках “Дабравеста” ва ўсім будуць дапамагаць разбірацца светары. Сёння на пытанні адказвае іерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў раёна, кандыдат багаслоўскіх навук (на здымку).
1.Мне заўжды хочацца паспавядацца і прычасціцца на начной службе на Раство і Вялікдзень? Але не ведаю, як гэта правільна зрабіць. Падкажыце. Сцепаніда Снарская, прыхаджанка.
-Сапраўды, многія людзі хацелі б падысці да чашы з Целам і Крывёю Божаю на начным богаслужэнні на Раство, Вялікдзень ці іншыя службы, якія адбываюцца ноччу. Але не ведаюць, як. Усё тут проста. Як і ў любы іншы дзень, неабходна перад таінствам духоўна і цялесна папасціцца, успомніць свае грахі, пакаяцца ў іх у прысутнасці светара, каб атрымаць дазвол на прычашчэнне, вычытаць неабходныя каноны. Згодна з царкоўнай традыцыяй, якая існуе, так званы еўхарыстычны пост павінен быць не менш 6 гадзін да прычашчэння. Гэта значыць, калі служба пачынаецца апоўначы, то апошні раз неабходна прымаць ежу і піццё да 18.00. У іншыя дні, калі богаслужэнне бывае раніцай, то еўхарыстычны пост пачынаецца з 24.00.
2. На Вадохрышча ваду ў царкве асвячаюць 18 і 19 студзеня. Якая з іх мае большую сілу? Сцяпан Васілюк, прыхаджанін.
-18 і 19 студзеня адбываецца чын вялікага асвячэння. Асвечаная ў гэтыя 2 дні вада называецца хрышчэнскай або богаяўленскай і валодае аднолькавымі асаблівымі дабратворнымі якасцямі. Аднак многія памылкова лічаць, што вада, асвечаная 18 студзеня і ў сам дзень Богаз’яўлення, – розная. Гэта зусім не так. Варта нагадаць, што пры яе асвячэнні там і там выкарыстоўваецца адзін і той жа чын, чытаюцца тыя ж малітвы. Таму сіла дару Божага адна і тая ж. Два разы вада асвячаецца толькі таму, што многа людзей хоча яе набраць і прынесці дадому. Вады можа элементарна ўсім не хапіць. Толькі па гэтай прычыне яна і асвячаецца 2 разы.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.best-cooler.reviews/yeti-coolers-on-sale-all-necessary-information-about-world-famous-coolers/

Наш авторитетный блог со статьями про грузчики в киеве www.man-ms.com.ua/
www.oncesearch.com/details/partyhardcore-party-hardcore-gone-crazy-vol-21-part-4-mp4-285148