Падарожжа па святых месцах

28-29 снежня мінулага года 50 вернікаў Маларытчыны пабывалі ў 2-дзённай паломніцкай паездцы. Яны наведалі адну з вялікіх праваслаўных святынь земляў былой Русі – Свята-Успенскую Пачаеўскую лаўру (Цярнопальская вобласць Украіны). Цяпер гэта – адзін з пяці манастыроў, які мае статут лаўры.
У час паломніцтва былі наведаны: Свята-Богаяўленскі Крэмянецкі жаночы манастыр, Свята-Духаў скіт і могілкі Пачаеўскай лаўры… Многія з вернікаў пабывалі на набажэнствах, дзе спавядаліся і прычашчаліся. Маларытчане таксама паспрабавалі страў манастырскай кухні ў трапезнай, адпачывалі ў гасцініцы. Для паломнікаў студэнты Пачаеўскай духоўнай семінарыі правялі цікавую і пазнавальную экскурсію па манастыры. Моцнае і незабыўнае ўражанне пакінуў сам велічны будынак Свята-Успенскага сабора – упрыгожванне ўсёй лаўры.
Усе ўдзельнікі паездкі засталіся задаволенымі і выказваюць падзяку арганізатару – сястрынству ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” пры Свята-Мікалаеўскай царкве г.Маларыты, а таксама айцам Віктару Паляцілу і Сергію Струнцу за малітоўную падтрымку.
На здымку: паломнікі з Маларытчыны ў Пачаеўскай лаўры.

Добавить комментарий


avto-poliv.com.ua

www.adulttorrent.org

https://seotexts.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!