Следства павялі

З першых дзён новага года прыступіў да работы Следчы камітэт, які аб’яднаў следчы апарат Міністэрства ўнутраных спраў, пракуратуры і Камітэта дзяржаўнага кантролю. Па ўсёй рэспубліцы адкрыліся абласныя і раённыя падраздзяленні гэтага праваахоўнага органа, галоўная задача якога – удасканаленне сістэмы і паляпшэнне работы органаў папярэдняга расследавання. Не стаў выключэннем і Маларыцкі раён, і ўжо 1 студзеня супрацоўнікі раённага аддзялення Следчага камітэта занялі свае працоўныя месцы. Раённае падраздзяленне камітэта ўзначаліў Міхаіл Канстанцінавіч Міранюк. Яго і папрасіла расказаць пра спецыфіку новай для Беларусі праваахоўнай структуры.
— Работа следчага камітэта – гэта ўсебаковае, поўнае, аб’ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, а таксама захаванне законнасці пры праверцы, разглядзе заяў і паведамленняў аб злачынствах, узбуджэнні крымінальных спраў, правядзенні папярэдняга следства, — растлумачыў Міхаіл Канстанцінавіч.
Галоўнай перавагай Следчага камітэта, адзначыў ён, з’яўляецца незалежнасць. Камітэт не падпарадкаваны ніякай іншай праваахоўнай структуры і падначалены толькі Прэзідэнту краіны. Галоўная мэта камітэта – павысіць якасць папярэдняга следства па крымінальных справах і забяспечыць незалежнасць следчых ад “пабочнага” ўмяшальніцтва.
Ужо цяпер у раённым аддзяленні Следчага камітэта працуе 7 чалавек. Спецыялісты падраздзялення, як заўважыў Міхаіл Канстанцінавіч, — лепшыя з лепшых супрацоўнікаў следчага апарату органаў унутраных спраў і пракуратуры. Кожны следчы прайшоў атэстацыю, пры правядзенні якой ацэньваўся ўзровень прафесіяналізму і асабістыя якасці характару супрацоўнікаў.
Размясцілася раённае падраздзяленне ў будынку райаддзела ўнутраных спраў і цяпер перажывае тыя ж праблемы станаўлення, звязаныя з гаспадарчымі і бытавымі пытаннямі, як і іншыя аналагічныя падраздзяленні ў раённых і абласных цэнтрах. У перспектыве аддзяленне будзе мець сваё памяшканне.
— У следчы камітэт могуць звяртацца грама­дзяне. І яны атрымаюць кваліфікаваную юрыдычную кансультацыю па грамадзянска-прававых і сямейна-бытавых пытаннях, – заўважыў Міхаіл Міранюк.
Звярнуцца ў раённае аддзяленне Следчага камітэта можна як у пісьмовай форме, так і асабіста прыйсці на прыём, які праводзіцца што­дня, акрамя выхадных. У будучым прыём будзе арганізаваны і ў суботу, і нядзелю. Паколькі дзейнасць Следчага камітэта перш за ўсё звязана з папярэднім расследаваннем, звароты грамадзян павінны тычыцца менавіта пытанняў папярэдняга расследавання і крымінальных спраў і насіць канкрэтны і кампетэнтны характар. Тым не менш, кожны чалавек, хто звернецца за дапамогай, будзе выслуханы, а пытанне яго — разгледжана і перанакіравана ў іншыя кампетэнтныя органы.
Не застануцца без увагі следчых справы мінулых гадоў, якія захоўваюцца ў архіве Следчага камітэта. Усе гэтыя спра­вы будуць вывучаны і, пры неабходнасці, узноўлены.
За кароткі тэрмін дзейнасці раённага аддзялення Следчага камітэта ўжо ўзбуджана 5 крымінальных спраў, дзве з якіх раскрыты. А значыць можна сказаць, што за работу следчыя ўзяліся актыўна і працуюць даволі плённа.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: начальнік раённага аддзялення Следчага камітэта Міхаіл МІРАНЮК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


https://medicaments-24.com

еще по теме

www.topobzor.info/tag/umi/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!