Цану павысіць вымушаны

“Зайшла ў магазін па хлеб і амаль не страціла прытомнасць: так намнога падаражаў хлеб. Чаму?
Л. Федасюк, г. Маларыта”.
Растлумачвае сітуацыю намеснік старшыні райспажыўтаварыства Міраслава Ляшкевіч:
— У студзені г.г. хлебазавод абнавіў асартымент выпускаемай прадукцыі. У сувязі з павелічэннем затрат і стратнасцю вытворчасці хлебабулачных вырабаў цэны на новую прадукцыю аказаліся вышэйшымі. Хаця хочацца заўважыць, што цэны на нашу прадукцыю не вышэйшыя, чым цэны на прадукцыю ў іншых вытворцаў. Да прыкладу, цана на хлеб жытнёва-пшанічны ў Бярозаўскім камбінаце кааператыўнай прамысловасці складае ў магазінах рознічнага гандлю 3630 руб., у Камянецкім каапнарыхтпраме – 3760 рублёў.
За апошні квартал мінулага года цэны на сыравіну, што выкарыстоўваецца для вытворчасці хлебабулачных вырабаў, выраслі ад 10 да 150%, тарыфы на паліўна-энергетычныя рэсурсы для прадпрыемстваў прамысловасці — на 40-50%, транспартныя расходы ў сувязі з павелічэннем цэн на паліва павысіліся на 15-25%. Таму мы вымушаны былі павысіць цану на хлеб.
Між іншым, і цяпер наш хлебазавод пастаўляе ў гандлёвую сетку некаторую прадукцыю па старых цэнах. Гэта хлеб «Дарачанскі новы», хлеб «Тоставы», батон «Мікашэвіцкі» і інш.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!