“ДжонДзір” на вучэбным трактарадроме

У канцы мінулага года ў нашым ліцэі праводзіўся “круглы стол” па тэме прафарыентацыйнай работы ва ўстановах адукацыі па забеспячэнні кадрамі сельгаспрадпрыемстваў раёна. У час яго была агучана праблема, што навучэнцы ліцэя не могуць на практыцы вучыцца працаваць на сучаснай энерганасычанай тэхніцы, якой забяспечаны ўсе сельгасарганізацыі раёна, таму што ў ліцэі яе проста няма. А каб заўтрашні навучэнец, калі прыйдзе на работу ў сельгаскааператыў, мог на такой тэхніцы без цяжкасцей працаваць, ужо ў сценах ліцэя ён павінен атрымаць першыя навыкі.
Агучаная праблема не засталася адкрытай. І вось цяпер на вучэбным трактарадроме з’явіўся магутны “ДжонДзір”, які прадаставіў нам СВК “Хаціслаўскі”. Трэба толькі бачыць, як свецяцца ад радасці вочы хлопцаў, калі яны сядаюць у кабіну гэтага волата і выходзяць з яе. І калі пытаешся ў іх: “Як тэхніка?”, яны паднімаюць палец уверх:
— Вось гэта цуда!
А яшчэ нам абяцалі дапамагчы з аналагам такога трактара, толькі беларускай вытворчасці. Такой тэхнікай мы і павінны зацікаўліваць моладзь працаваць на зямлі. За вырашэнне праблемы хочацца падзякаваць райвыканкаму ў асобе Казіміра Лапіча і старшыні СВК “Хаціслаўскі” Васілю Пішчыку.
Станіслаў ЛЯШЧУК, дырэктар Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельгасвытворчасці.
НА ЗДЫМКУ: “ДжонДзір” – вось гэта тэхніка!”
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

“ДжонДзір” на вучэбным трактарадроме: 1 комментарий

  • 27.01.2012 в 10:29 пп
    Permalink

    Вот так поездишь сначала на МТЗ а потом на американце,и думаешь а почему же наши трактора такое дерьмо?.Почему мы не можем производить технику такого класса?Наверное потомучто дятлы криворукие.

Добавить комментарий


www.pharmacy24.com.ua

купить LeEco Le Pro 3
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!