2 кілаграмы 300 грамаў грошай

У Аляксея Жоха і Арцёма Дулуба, вучняў 11 “Б” класа раённай гімназіі, ёсць незвычайны занятак. Ужо амаль 2 месяцы хлопцы збіраюць грашовыя купюры Нацыянальнага банка РБ вартасцю 20 рублёў.
— Вы захапляецеся баністыкай? – цікаўлюся я.
— Не, — адказвае Арцём, — грашовыя адзінкі мы не калекцыяніруем. Гэта ў нас, можна сказаць, сваеасаблівае хобі. Хоць калекцыяніраванне розных банкнот – захапляючы і цікавы занятак.
— Неяк па тэлевізары пабачыў, што адзін чалавек у магазіне за тавар разлічваўся “дзясятачкамі”, — гаворыць Аляксей. – Свайму сябру Арцёму прапанаваў сабраць як мага больш “дваццатачак”. Ён згадзіўся.
Сёння хлопцы ўжо маюць 2240 штук банкнот, якія важаць 2 кг 300 грамаў. У планах — сабраць ажно 10 кг.
— Можа, паспеем ажыццявіць сваю мару, — усміхаецца Арцём. – Наогул, мы плануем папаўняць сваю “калекцыю” толькі да канца навучальнага года. А пасля на сабраныя грошы купім невялічкі падарунак роднай гімназіі. Так мы вырашылі разам.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Аляксей Жох і Арцём Дулуб са сваёй “калекцыяй” банкнот вартасцю 20 беларускіх рублёў.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

2 кілаграмы 300 грамаў грошай: 3 комментария

Добавить комментарий