Пажылыя вяскоўцы сустракалі гасцей

53 сацыяльныя работнікі ў 52 населеных пунктах раёна абслугоўваюць 296 адзінокіх састарэлых, дапамагаюць ім спраўляцца з жыццёвымі цяжкасця­мі. У Арэхаўскім сельсавеце на абслу­гоўванне дома ўзяты 32 чалавекі. Акрамя аказання розных відаў дапамогі, работнікі сацыяльнай службы ўсяляк стараюцца ствараць добры настрой сваім падапечным. Пры цесным супрацоўніцтве аддзялення сацыяльнай дапамогі дома тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Арэ­хаўскай Свята-Пара­скевінскай царквы ў час калядных святаў прайшла сустрэча жыхароў вёскі Дрочава з прадстаўнікамі мясцовай улады, СВК, іншымі кіраўнікамі. Арганізаваць яе да­памаглі мясцовыя культработнікі.
Пагутарыць з пажы­лымі жыхарамі вёскі, адказаць на іх пытанні прыехалі старшыня Арэхаўскага сельвыканкама Пётр Ківачук, старшыня СВК “Арэхава” Мікалай Пакроўскі, настаяцель Арэхаўскай Свята-Параскевінскай царквы айцец Анатоль, дырэктар тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мікалай Мішчанка. Перад пажылымі людзьмі выступілі ўдзельнікі дзіцячага хору нядзельнай школы, затым усе сабраліся за салодкім сталом, спявалі песні, а адзінокія састарэлыя ўдзельнікі сустрэчы атрымалі ад арганізатараў яе падарункі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы з жыхарамі вёскі Дрочава.
Фота Людмілы АЛЕСІК.

Добавить комментарий


Toyota Prado аккумулятор купить

topobzor.info

babyforyou.org
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!