“Ледніковы” перыяд

У Маларыце пачала працаваць лядовая пляцоўка
Каб зразумець, што такое зарад бадзёрасці з прысмакам адрэналіну, неабходна хоць раз у жыцці з ветрыкам праехацца на каньках. Пасля гэтай уцехі вы ўжо больш не зможаце спакойна прайсці ля катка. Раней маларытчанам пра лядовую арэну даводзілася толькі марыць. Яго замяняў лёд на азёрах, што, між іншым, не вельмі бяспечна. Але ж на мінулым тыдні аматары канькоў змаглі апрабаваць новы каток, які з’явіўся пры спартыўным комплексе.
Рэгулярнае катанне на каньках, як сцвярджаюць медыкі, развівае рухальны апарат, паляпшае абмен рэчываў, дзейнасць сардэчна-сасудзістай, дыхальнай і нервовай сістэм. Актыўныя рухі на свежым марозным паветры ствараюць жыццярадасны настрой, загартоўваюць арганізм, спрыяюць хуткаму яго аднаўленню. Акрамя гэтага, катанне на каньках трэніруе вестыбулярны апарат, развівае гібкасць, спрытнасць і вытрымку. Як гаворыцца, тое, што доктар прапісаў! Нездарма з першага дня свайго адкрыцця каток набыў папулярнасць.
Думка заліць каток зарадзілася яшчэ летась. Праўда, ніхто не верыў, што толькі на энтузіязме, з дапамогай падручных сродкаў, можна гэта зрабіць. Але ж дырэктар спартыўнага комплекса Міхаіл Улезла не сумняваўся ў поспеху і запаліў ідэяй увесь калектыў.
— Аднаўляць каток трэба кожны дзень. І гэта далёка не лёгкая справа, бо неабходна зрабіць лёд ідэальна гладкім. Але ж кожны дзень на каток прыходзіць па 20-30 чалавек, якія, наездзіўшыся, пакідаюць лёд з добрым настроем і шчырымі ўсмешкамі. А значыць намаганні не дарэмныя, — разважае Міхаіл Улезла.
Каток разлічаны як на дзяцей, так і на дарослых. У пракаце ёсць канькі розных памераў (ад 36 да 44). Пакуль канькоў налічваецца толькі 11 пар, але колькасць іх будзе павялічвацца, бо ўся выручка з катка ідзе на закупку новых канькоў. На гадзіну стаць уладальнікам канькоў можна, заплаціўшы 8 тысяч рублёў, а ўваход на лёд увогуле свабодны.
Таму “ледніковы” перыяд на Маларытчыне будзем лічыць адкрытым. Усе гайда на каток!
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.

“Ледніковы” перыяд: 2 комментария

  • 10.02.2012 в 11:21 дп
    Permalink

    Журналісту бы патлумачыць нахалеру тады лядовы палац. Ён там ёсьць нібыта. Ён што пусты?

  • 24.02.2012 в 9:11 пп
    Permalink

    Про какой ледовый дворец речь идёт? В Малорите такого нет

Добавить комментарий


www.bestseller-sales.com/best-sellers-books/personal-transformation/

https://fashioncarpet.com.ua/detskie-kovry.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!