У цэнтры ўвагі — надзённыя пытанні

Адбылося пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў пад старшынствам Пятра Губея. На ім было разгледжана некалькі надзённых пытанняў, звязаных з жыццядзейнасцю раёна. У прыватнасці, аналізавалася работа, якая праводзіцца органамі мясцовага кіравання і самакіравання па каардынацыі дзейнасці дзяржаўных і іншых органаў па арганізацыі вольнага часу сярод падлеткаў і моладзі, далучэнню іх да здаровага ладу жыцця на прыкла­дзе Хаціслаўскага сельсавета. Заслухоўвалася інфармацыя Аляксандра Галоўчыка, начальніка аддзела па справах моладзі. У час канструктыўнага дыялогу прысутныя імкнуліся разам знайсці адказы на пытанні, якія ўздымаліся. Уладзімір Смаль, старшыня Хаціслаўскага сельскага Савета, Людміла Пішчык, дырэктар Хаціслаўскай СШ, Генадзь Германюк, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму, гаварылі пра важнасць далучэння да здаровага ладу жыцця моладзі, таму што здароўе – асноўнае багацце кожнага з нас, а значыць усёй краіны. Яны прапаноўвалі варыянты выхаду з сітуацыі, якая склалася, дзяліліся вопытам работы. Прысутныя разам паспрабавалі даць адказы на некаторыя актуальныя пытанні для ўсёй Маларытчыны, у тым ліку і на такія: што неабходна зрабіць, каб малады чалавек больш гуляў у футбол, напрыклад, а менш сядзеў за камп’ютарам, быў на стадыёне ці ў спартыўнай зале з мячом; як зацікавіць моладзь, каб яна прымала актыўны ўдзел у спартыўна-масавых мерапрыемствах, далучылася да мастацкай і тэхнічнай творчасці, наведвала заняткі ў гуртках экалагічнай і працоўнай накіраванасці…
Пётр Вікенцьевіч, падводзячы вынікі, падкрэсліў, што ўсё гэта можна скрануць з мёртвай кропкі пры ўмове, калі каардынатарам на месцах выступае старшыня сельвыканкама. Менавіта ад яго кемлівасці, ініцыятывы, жадання змяніць сітуацыю ў лепшы бок і залежыць стан вырашэння ўзнятых праблем. Цесная сувязь абавязкова павінна быць з установамі адукацыі, культуры, фізкультуры і спорту і інш.
Надзённым для Маларыцкага раёна з’яўляецца і пытанне, якое тычыцца шаленства свойскай і дзікай жывёлы. Таму ўважліва было выслухана выступленне Валерыя Грэцкага, вядучага ветэрынарнага ўрача-эпізаатолага ДзУ “Маларыцкая раённая ветэрынарная станцыя”. Валерый Іванавіч падкрэсліў, што за 2011г. у раёне зарэгістравана 6 выпадкаў шаленства сярод дзікіх жывёл (4 — лісы, 2 – яноты). У 2010г. зафіксавана 9 выпадкаў. Кожны год у раёне праводзіцца вакцынацыя хатніх сабак і катоў. На працягу ўсяго каляндарнага года праводзіцца адстрэл дзікіх жывёл. У 2011 годзе адстраляна 190 лісіц, 2 ваўкі. Тым не менш, шчыльнасць распаўсюджання лісіц застаецца высокай.
Міхаіл Саўчук, намеснік дырэктара КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”, сказаў, што ў арганізацыі праводзіцца пэўная работа па прафілактыцы шаленства. Па-першае, вя­дзецца адлоў бадзяжных жывёлін. Каб іх злавіць, дазваляецца прымяняць механічныя сродкі.
— ЖКГ у гэтым накірунку працуе і па заяўках. Дастаткова па тэлефоне 2-02-88 паведаміць, і нашы людзі на чале з майстрам выедуць па названым адрасе. Заяўнік за гэта не плаціць.
Свой пункт гледжання на праблему, якая дэталёва абмяркоўвалася, і на шляхі яе вырашэння таксама выказалі Уладзімір Кляцко, галоўны санітарны ўрач ДзУ “Маларыцкі РЦГіЭ”, і Віктар Русавук, начальнік раённай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”.
На пасяджэнні прэзі­дыума раённага Савета дэпутатаў былі разгледжаны і іншыя пытанні, па якіх прыняты адпаведныя рашэнні.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


автоматический полив участка

www.e-kirpich.kiev.ua

read more adulttorrent.org