Здаць “тэст” на “Алкатэсце-203”

У ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас” вялікая работа вядзецца па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам. Яшчэ ў снежні 2009г. ва ўстанове была створана спецыяльная камісія, якая ўзяла пад свой кантроль гэтае пытанне.
— Яна сапраўды працуе, і работа дае свае станоўчыя вынікі, — гаворыць Міхаіл Ганчар, член камісіі. – У сваёй рабоце мы кіруемся дзеючым заканадаўствам, якое рэгулюе пытанні барацьбы з п’янствам і алкагалізмам. Штотыдзень, па панядзелках, камісія выязджае ў тое ці іншае лясніцтва, робіць адпаведныя замеры на рабочых месцах на факт ужывання алкаголю.
Для гэтага лясгас за­купіў (9 штук, адзін з іх — аўтаномны) ва ўсе лясніцтвы прыборы “Алкатэст-203”. У кожным структурным падраздзяленні ўстановы наладжаны штодзённы перадрэйсавы агляд вадзіцеляў. Яго право­дзяць ляснічыя, памочнікі ляснічых ці бухгалтары, яны фіксуюць дадзеныя ў адпаведным журнале, ставяць штамп у пуцявым лісце.
— Акрамя таго, — расказвае Міхаіл Пятровіч, — штоквартальна засядае камісія. Яна падводзіць вынікі, аналізуе і плануе работу на наступныя 3 месяцы. Фармалізму тут не павінна быць, таму што спецыфіка нашай работы патрабуе 100%-га выканання правілаў бяспекі. Аднак ёсць работнікі, якія не разумеюць, што на працу неабходна з’яўляцца выключна ў цвярозым стане. Інакш могуць быць непрадказальныя, трагічныя вынікі. Як толькі такі факт устаноўлены і пацверджаны дакументальна, то з работнікам працоўны кантракт адразу скасоўваецца. Здараюцца выпадкі, калі не ўсе могуць здаць “тэст” на прыборы “Алкатэст-203”. У 2011г., напрыклад, за з’яўленне на працоўным месцы ў нецвярозым стане з лясгаса звольнена 2 чалавекі. Былі такія і ў 2010, і ў 2009 гадах.
Для правядзення прыборнага кантролю стану ап’янення ўсе, хто за гэта адказвае, прайшлі адпаведную падрыхтоўку. А Мікалай Сушый і Ларыса Мельнік пабывалі ў 2011г. на курсах “Сучасныя патрабаванні да кантролю цвярозасці вадзіцеляў аўтатранспартных сродкаў з дапамогаю прыборнага кантролю” (г.Баранавічы) і атрымалі адпаведныя сертыфікаты. Лясгас і далей плануе працягваць такую вучобу сваіх супрацоўнікаў. Гэта неабходна для добрай працоўнай дысцыпліны.
Алкагольная залежнасць – з’ява, з якой неабходна змагацца ўсімі метадамі і спосабамі. У Маларыцкім лясгасе здолелі знайсці свой шлях у барацьбе з гэтай страшнай і жахлівай хваробай. Думаецца, што іх вопыт варты пераймання.
Мікалай НАВУМЧЫК.
НА здымку: Міхаіл Ганчар падрыхтоўвае прыбор “Алкатэст-203” да работы.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


доставка води борисполь

еще по теме designprof.com.ua

http://best-cooler.reviews/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!