Што паслужыла прычынай аварыі?

“Было ціха-ціха ў нас у раёне ў пачатку года і на табе – аварыя са смяротным зыходам. Што паслужыла прычынай яе? Ці праўда, што жанчына, якая загінула, сама кіравала аўтамабілем?
Антаніна Васільеўна, г. Маларыта”.
Адказвае начальнік аддзялення ДАІ райаддзела міліцыі Юрый Гайдучык:
— Жыхар в. Олтуш, які сам кіраваў аўтамабілем “Фіат-Уліса”, на 64-ым кіламетры аўтадарогі Маларыта-Олтуш не выбраў хуткасць, якая захоўвала б бяспеку дарожнага руху, не справіўся з кіраваннем аўтамабіля, у выніку чаго машына з’ехала ў правы па ходу руху кювет, дзе наехала на прыдарожнае дрэва і перавярнулася. Сам вадзіцель атрымаў цялесныя пакалечанні, а 27-гадовая жанчына, якая ехала ў якасці пасажыра, загінула на месцы аварыі.

Добавить комментарий


http://www.profvest.com

https://best-mining.com.ua

https://velotime.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!