Кавальскіх спраў майстар

— Хлопцы, тут да вас прыехалі карэспандэнты з раённай газеты, хочуць напісаць пра самых працавітых і старанных, — звярнуўся да занятых справай работнікаў загадчык майстэрань Іван Уладзіміравіч Шаульскі.
— Калі пісаць, дык толькі пра нашага каваля, Валерыя Аўдзеюка, без яго ў час рамонту тэхнікі мы як без рук, — прагучала ў адказ.
Валерый Міхайлавіч Аўдзяюк няпростую кавальскую справу асвоіў самастойна. Пасля арміі прыйшоў працаваць у СВК “Арэхава”. У гаспадарцы ў той час не было каваля. Вырашыў паспрабаваць: можа атрымаецца. І сапраўды атрымалася. А потым год за годам набываўся вопыт. Цяпер Валерый Аўдзяюк – ужо каваль амаль з дзесяцігадовым стажам. У яго, як гавораць у майстэрні, залатыя рукі, якія ўмеюць стойкі метал зрабіць паслухмяным, выкаваць любую патрэбную рэч. Ды і сам ён чалавек адказны, надзейны: за справу хварэе, ніколі не падвядзе.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: каваль СВК “Арэхава” Валерый Аўдзяюк.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.