Законнасць найперш за ўсё

На пасаду пракурора раёна назначаны Раман Гузюк.
Анкета “ГЧ”
Прафесійны багаж:
У 2001 годзе Раман Яўгенавіч закончыў юрыдычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Быў стажорам на пасаду памочніка Лунінецкага міжрайпракурора, потым працаваў памочнікам пракурора Івацэвіцкага раёна. Затым зноў вярнуўся ў Лунінец, на пасаду памочніка пракурора Лунінецкага раёна, пасля чаго працаваў старшым следчым пракуратуры гэтага ж раёна. З кастрычніка 2007 г. па 5 лютага 2012 – намеснік пракурора Ганцавіцкага раёна. Загадам Генеральнага пракурора РБ ад 1 лютага 2012 г. Раман Яўгенавіч Гузюк назначаны пракурорам Маларыцкага раёна з 6 лютага г.г..
Галоўныя якасці любога кіраўніка:
— Кіраўнік павінен арга­нізаваць работу так, каб атрымаць максімальную аддачу. Неад’емная якасць – прафесіяналізм. Кіраў­ніку, перш чым стаць ім, варта папрацаваць на розных пасадах па сваёй спецыяльнасці, у тым ліку і на перыферыі. Яшчэ павінен быць мэтанакіраваным, каб заўжды дабівацца выканання пастаўленых пе­рад пракуратурай задач, выкарыстоўваючы прадастаўленыя паўнамоцтвы.
Думкі пасля першага дня работы:
— Пазнаёміўся з калектывам. У цэлым склалася добрае ўражанне пра яго – дружны, згуртаваны, працаздольны. Перагледзеў службовыя абавязкі супрацоўнікаў і вырашыў, што частку абавязкаў памочніка пракурора забяру сабе – работай чалавек на гэтай пасадзе перагружаны. Пазнаёміўся з планам работы, намеціў задачы для сябе, якія трэба вырашыць у бліжэйшы час.
Ніна СВІЦЮК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.