Валянцінавае шчасце

Напэўна, не засталося на зямным шары ніводнага чалавека, які б не ведаў, што ў сярэдзіне лютага ёсць дзень, калі святы Валянцін гуляе па свеце і раздае каханне. У растэрміноўку, у крэдыт, а калі пашанцуе, проста аддае яго ў добрыя рукі. Менавіта ў гэты дзень з сэрцаў, якія былі зачынены для амурных спраў, здымаюцца аковы, закаханыя дораць адзін аднаму сімвалічныя падарункі – «валянцінкі», якія ахоўваюць крохкае пачуццё, саграваюць каханне ў лютаўскія маразы.
Сям’ю Бягезаў з вёскі Арэхава святы Валян­цін,напэўна, не пакідае ніколі, бо вочы і Яго, і Яе па-ранейшаму свецяцца каханнем, якое жыве ў іх сэрцах ужо 20 гадоў. Супадзенне гэта ці нешта большае, але ж у мужа і жонкі імя аднолькавае і вельмі рамантычнае. Валянцін і Валянціна Сцяпанавічы (імя па бацьку ў іх таксама аднолькавае) пазнаёміліся зусім звычайна, на танцах у арэхаўскім клубе. Але пасля знаёмства жыццё абаіх набыло новы сэнс.
— Мы вучыліся ў адной школе, але ніколі не звярталі адзін на аднаго ніякай увагі. Валянцін быў старэйшы за мяне на 3 гады, навошта яму было заўважаць мяне, — усміхаючыся, успамінае Валянціна. – Але аднойчы на дыскатэцы ён запрасіў мяне на танец, у тую хвіліну зразумела, што гэта лёс.
У той час, калі Валянціна працавала ў Брэсце на заводзе “Цветатрон”, Валянцін прыйшоў ужо з арміі і ўладкаваўся працаваць у калгас. Восенню, праз два гады пасля першай сустрэчы, два лёсы аб’ядналіся ў адзін, Валянцін і Валянціна згулялі вяселле.
Так і пачала сям’я Бягезаў жыць-пажываць… Праз год на свет з’явілася дачушка – Лена. Калі Валянціна паступала ў радзільны дом, адбылася смешная гісторыя. Запісаўшы імя і прозвішча Валянціны, у яе спыталі імя будучага бацькі. Яна адказала: “Валянцін Сцяпанавіч”. Медсястра перапытала яшчэ раз, бо падумала, што Валянціна не пачула яе пытанне і зноў назвала сваё імя. Тады Валянціне давялося растлумачыць, што імя і імя па бацьку ў іх з мужам аднолькавыя. Гэта гісторыя потым доўга яшчэ перадавалася з вуснаў у вусны.
Праз некалькі гадоў каханне падарыла бацькам яшчэ адно дзіця – хлопчыка Віталя, які нарадзіўся амаль на дзень святога Валянціна. Таму, жартуюць Бягезы, як пачынае адзначаць сям’я свята на Валянцінаў дзень, так да дня нараджэння і святкуе. Для Валянціны з Валянцінам дзень усіх закаханых яшчэ і дзень іх імянінаў, таму сябры не забываюць віншаваць сям’ю Бегезаў з двайным святам. Яны, дарэчы, заўсёды адзначаюць яго за святочным сталом з традыцыйным тортам.
Цяпер падраслі ўжо дзеці, старэйшая дачка вучыцца ва ўніверсітэце, сын праз год закончыць школу. Пяць гадоў назад Валянціны пабудавалі свой дом, які паступова абжываюць сямейнай утульнасцю. Валянціна з дачкой захапляюцца кветкамі, таму ля дома заўсёды прыгожа. Валянцін гэтай прыгажосцю проста не можа налюбавацца. Між іншым, гаспадар дома вельмі любіць усё прыгожае, не можа жыць без прыроды. Рыбалка і паходы па грыбы для яго — святое, ды і ўсёй сям’і ён сваё захапленне перадаў. Пэўны час Валянцін працаваў у рыбнай гаспадарцы, гэта быў той выпадак, калі праца цалкам супадала з захапленнем і радавала душу.
Само імя Валянцін накладвае на характар чалавека рысы рамантычнасці. Валянціна прызнаецца, што ніколі не пакутавала ад недахопу ўвагі, падарункаў і ласкавых слоў. Ды і сама ніколі не шкадавала цеплыні, клопату і ўвагі, старалася заўжды быць побач з мужам. У сям’і Бегезаў есць свой маленькі пчальнік, які яны даглядаюць ра­зам. І увогуле, што б ні рабіла сям’я, усё ў іх атрымліваецца добра, бо кожны крок напоўнены разуменнем, падтрымкай і каханнем.
Валянціны, не задумваючыся, гавораць, што яны дзве палавінкі аднаго яблыка. Але ж аб гэтым можна было б і не пытацца, бо шчасце не хаваецца далёка, ды і заўважыць яго няцяжка, яно жыве ў позірках і шчаслівых усмешках.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: Валянцін і Валянціна Бягезы з дачкой Ленай.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Валянцінавае шчасце: 3 комментария

  • 16.02.2012 в 7:26 пп
    Permalink

    Я знакома с этими людьми — действительно хорошая семья, спокойные, уравновешенные, добрые.

  • 21.02.2012 в 6:19 пп
    Permalink

    А еще есть на свете люди,которые не могут не положить в каждую бочку мёду свою ложку дёгтю.

Добавить комментарий


220km.net/

steroid-pharm.com

Профнастил ПК-45
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!