Стралкі Олтушскай СШ — самыя трапныя

Спаборніцтвамі па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на базе СШ № 2 стартаваў месячнік выхаваўча-патрыятычнай работы, прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны. У час яго адкрыцця да прысутных з прывітаннем і прамоваю звярнуўся Васіль Маркаў, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Валянціна Козак, інструктар ДТСААФ па Маларыцкім раёне, падвяла вынікі работы за мінулы год. Яна ўзнагародзіла старшынь пярвічных арганізацый устаноў адукацыі раёна граматамі за іх асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўных задач. Васіль Грэбень, метадыст РВМК, падрабязна азнаёміў з планам правядзення спаборніцтваў, правіламі паводзін у час стрэльбаў.
А пасля пачаліся спаборніцтвы. У іх прынялі ўдзел каманды (ў кожнай па 3 юнакі, узрост 14-17 гадоў) з 16 школ і раённай гімназіі. Спаборніцтвы прадугледжвалі 3 практыкаванні. Яны выконваліся са зброі без прымянення рэменя, аптычнага прыцэла, куляй “ДЦ”. У стральбе з апорай на стол лепшымі сталі: Пятро Стаднік (І месца, Олтушская СШ), Уладзімір Гангала (ІІ месца, Ляхавецкі д/с-СШ), Ілья Шпак (ІІІ месца, СШ №2). У напружанай барацьбе ў стральбе стоячы самымі трапнымі былі: Яўген Кахавец (І месца, Олтушская СШ), Дзяніс Цыганчук (ІІ месца, Ляхавецкі д/с-СШ), Максім Герасімук (ІІІ месца, Хаціслаўская СШ). У практыкаванні “Стральба з калена” ўдача на гэты раз усміхнулася Валянціну Галоўчыку (І месца, Олтушская СШ), Аляксею Падскальнюку (ІІ месца, Макранская СШ), Паўлу Смірнову (ІІІ месца, СШ № 2). У камандным заліку на першую прыступку пашаны ўзнялася каманда Олтушскай СШ (настаўнік Анатоль Алесік). Другое месца заваявалі прадстаўнікі Ляхавецкага д/с-СШ, трэцяе – СШ №2.
Мікалай Навумчык.
На здымку: у час адкрыцця месячніка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


https://best-mining.com.ua

https://yarema.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!