“ГЭТА НЕ СВЯТА, ГЭТА ПРОСТА ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ…”

Кожны год па традыцыі воіны-інтэрнацыяналісты ўскладаюць кветкі на магілы сваіх таварышаў, якія з афганскай вайны не вярнуліся
У аўтобусе, які накіроўваўся на Чарняны-Дарапеевічы, ішла ажыўленая бяседа. Нехта тэлефанаваў воінам-афганцам і віншаваў з Днём памяці, некаторыя са спакойнай ўсмешкай, але сумам ў вачах, распавядалі свае гісторыі пра вайну. Успаміналі саслужыўцаў, палкоўнікаў і генералаў, згадвалі, якім чынам склаўся іх лёс. Задуменнымі вачамі некаторыя глядзелі на дрэвы, што “прабягалі” за акном. Аб чым яны думалі па дарозе да магіл воінаў-інтэрнацыяналістаў?..
Але ўсе думкі і гутаркі абарваліся, калі аўтобус спыніўся…
Па традыцыі кожны год у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў “афганцы” ўскладаюць кветкі на магілы людзей, якім давялося прайсці праз тое ж выпрабаванне лёсу, але якія так і не вярнуліся дадому. Юрый Шэлегейка і Іван Кіцель, маладыя і прыгожыя, глядзелі на нас з мармуровых помнікаў.
— Калі б яны былі жывыя, — сказаў нехта, ускладаючы вянкі, — ім было б ужо амаль пяцьдзесят. Але жыццё іх спынілася, калі яны былі такія юныя…
Разам з былымі воінамі ўшанаваць памяць загінуўшых прыехалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Сяргей Строк, ваенны камісар райваенкамата Алег Шышацкі, а таксама будучыя абаронцы Айчыны – навучэнцы дзяржаўнага прафесійнага ліцэя.
— Людзі, каля чыіх магіл мы сёння знаходзімся, былі старэйшыя за вас ўсяго на некалькі гадоў, але іх адвага назаўсёды застанецца ў нашай памяці. Не забывайце пра іх і пастарайцеся быць добрымі абаронцамі сваіх сем’яў, — звярнуўся да ліцэістаў Алег Шышацкі.
Пасля ўскладання кветак ветэраны афганскай вайны адправіліся ў царкву, дзе прайшоў памінальны малебен.
— Гэта не свята, гэта проста дзень памяці, які закранае толькі нас, афганцаў. Гэта наша маленькая перамога! – менавіта так растлумачыў мне адзін з воінаў і, напэўна, так лічыць кожны з іх…
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: у час ускладання вянкоў на магілы загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


ukrterminal.kiev.ua

topobzor.info/blackview-e7/

winnerlex.com.ua/ua/nashi-poslugi/sudova-praktika/gospodarski-spori
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!