“Валянцін і Валянціна — 2012”

Нядаўна ў ГДК сабраліся самыя закаханыя, рамантычныя, прыгожыя, ну і, вядома ж, смелыя пары, каб расказаць аб сваім каханні ўсім гледачам і журы традыцыйнага конкурсу “Валянцін і Валянціна-2012”.
5 прыгожых і таленавітых пар з 5 школ раёна змагаліся за званне лепшай пары 2012 года. Але каб даказаць, што менавіта іх пара лепшая, юнакам і дзяўчатам патрэбна было прайсці пяць цяжкіх, але ў той жа час цікавых конкурсаў.
У першым конкурсе “Візітка” пары павінны былі за 5 хвілін расказаць пра свае адносіны. Адкрывалі кожны конкурс Дар’я Кірыковіч і Дзмітрый Галавій з гарадской школы №1. Затым на сцэну па парадку выходзілі Марына Бяльчук і Віталь Галавій (Хаціслаўская СШ), Таццяна Дварак і Арцём Віткалаў (гарадская школа №2), Лілія Сцефанюк і Мікалай Любчык (Макранская СШ). Завяршалі выступленні пара з гарадской гімназіі Карына Заплацінская і Арцём Дулуб. Па-рознаму юнакі і дзяўчаты расказвалі пра сябе: адны спявалі, другія – танцавалі, трэція – вершы чыталі. Увогуле, было на што паглядзець.
Другі конкурс паказаў, як пары могуць дамаўляцца аб сустрэчы, не выкарыстоўваючы мімікі і слоў. Хлопцам прапаноўвалася “унямую” растлумачыць, чаму яны не могуць пайсці на спатканне. Гэты конкурс пацвердзіў, што дзяўчаты больш спрытныя у бязмоўных зносінах. Пасля другога конкурсу пальму першынства прымала пара з першай гарадской школы.
У трэцім конкурсе парам патрэбна было прарэкламаваць прадмет для закаханых. Даша і Дзіма рэкламавалі каву, Марына і Віталь – мужчынскі дэзадарант, Лілія і Мікалай – звычайны, здавалася б, прадукт на кухні – соль. Максімальныя балы ў гэтым конкурсе атрымалі пары з сярэдняй школы № 2 і гімназіі, якія рэкламавалі калонку знаёмстваў у нашай раённай газеце і патаемныя ўласцівасці ружы адпаведна. Дарэчы, рэдакцыі райгазеты варта падумаць і адкрыць рубрыку “Знаёмствы”. Як бач, праз некалькі выпускаў колькасць шлюбаў у раёне павялічыцца.
Трэці, харэаграфічны конкурс “Танцавальны калейдаскоп”, быў не менш цікавым. На сцэне ГДК разгарнуліся сапраўдныя танцавальныя батлы. Максімальны ж бал атрымала толькі адна пара, са школы №2. Яна не толькі паказала добрыя харэаграфічныя навыкі, але і эмацыянальна была лепшай.
Апошнім конкурсам стаў тэатральны. Кожная пара павінна была за 5 хвілін раскрыць свае акцёрскія здольнасці, сцэнічны вобраз, ну і, вядома ж, прадэманстраваць касцюмы, на якія журы таксама звяртала ўвагу. Адны пераўтварыліся ў Атэла і Дэздэмону, другія паказалі, якім бы быў дыялог мужа і жонкі, калі б той зрабіў дэпіляцыю… І не толькі на нагах. Трэція вырашылі быць бліжэй да народа і ўзялі звычайны дыялог вясковых жонкі і мужа.
Самым інтрыгуючым быў момант узнагароджання. Ніхто, акрамя журы, не ведаў, хто ж пераможа і забярэ тытул лепшай закаханай пары раёна. І вось ён, момант ісціны. Таццяна Сацюк, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”, і Аляксандр Галоўчык, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама, называюць імёны пераможцаў. Імі сталі вучні гарадской школы №2 Таццяна Дварак і Арцём Віткалаў, творчым кіраўніком якіх была педагог-арганізатар Валерыя Мазурок.
Ад арганізатараў конкурсу (гарадскі Дом культуры, аддзел па справах моладзі райвыканкама, РК ГА “БРСМ”) усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і каштоўныя прызы.
Нечаканасцю для ўсіх прысутных стала заява Арцёма Дулуба, які прапанаваў Карыне Заплацінскай сустракацца. Крыху разгубленая дзяўчына згадзілася і, пацалаваўшы хлопца, абняла яго.
Працягвалася свята на танцавальнай пляцоўцы ў ГДК. Вясёлая музыка, добры настрой і шмат пазітыўных эмоцый суправаджалі школьнікаў на дыскатэцы. Ніхто з іх не паехаў ці не пайшоў дамоў з дрэнным настроем.
Дзяніс ТРАЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: у час тэатральнага конкурсу.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.profvest.com

https://gazon.net.ua

https://generico-pro.com/comprar/stop-ejac-dapoxetin