Лепшы прафсаюзны лідар адукацыі раёна

У Брэсце прайшоў злёт пераможцаў рэгіянальных этапаў конкурсу “Прафсаюзны лідар” у галіне адукацыі. Маларытчыну на ім прадстаўляла Ірына Хатынюк, музычны кіраўнік ясляў-сада №1 райцэнтра. Сустрэча прафсаюзных лідараў, дзе прымалі ўдзел Міхаіл Ціханчук, начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама, і Віктар Харытановіч, старшыня абласнога камітэта галіновага прафсаюза, пачалася са знаёмства-прэзентацый з работай пярвічных прафарганізацый і самапрадстаўлення іх старшынь. Затым удзельнікі злёту абмеркавалі актуальныя пытанні арганізацыі адукацыйна-выхаваўчага працэсу, дзейнасць прафсаюзных арганізацый ва ўстановах адукацыі…
Ірына Хатынюк, старшыня прафсаюзнай арганізацыі ясляў-сада №1 г.Маларыты, па выніках злёту ўзнагароджана Ганаровымі граматамі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Ірына Хатынюк з узнагародамі.

Добавить комментарий


https://artma.net.ua

best-mining.com.ua

здесь
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!