Банкаўскі лікбез

У чытальнай зале раённай бібліятэкі адбылася традыцыйная сустрэча чытачоў з супрацоўнікамі ЦБП №120 ААТ “ААБ Беларусбанк” у г.Маларыта. На гэты раз сюды завіталі: Галіна Бутэнка, галоўны спецыяліст; Ірына Сасноўская, вядучы спецыяліст; Ірына Глушчык, начальнік аддзела рознічнага бізнесу. Яны падрабязна расказвалі прысутным пра грашовыя ўклады, дэпазіты, крэдытаванне. Банкаўскія работнікі давалі кансультацыі, як можна аплаціць камунальныя плацяжы праз інтэрнэт, пазнаёмілі з адносна новай паслугай, якая ў апошні час карыстаецца ўсё большай папулярнасцю. Гэта – дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне: SМS-банкінг (дае магчымасць аплачваць паслугі і атрымліваць інфармацыю, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон пры пасрэдніцтве SMS-паведамленняў) і інтэрнэт-банкінг (карыстальнік мае доступ да рахункаў і аперацый з любога падключэння да інтэрнэту, пры гэтым гарантавана строгая канфідэнцыяльнасць і бяспека). Усё, пра што расказвалі Галіна Рыгораўна, Ірына Мікалаеўна і Ірына Васільеўна, затым было замацавана практычна.
— Банкаўскі лікбез праводзіцца па просьбах чытачоў, — кажа На­дзея Курдзюк, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна. – Сустрэча-практыкум атрымалася цікавай і змястоўнай. Я таксама даведалася пра некаторыя невядомыя мне дагэтуль бакі новых банкаўскіх тэхналогій у абслугоўванні кліентаў. Яны дазваляюць эканоміць час. Гэта зручна і выгадна.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Галіна Бутэнка, Ірына Сасноўская і Ірына Глушчык падчас сустрэчы з чытачамі раённай бібліятэкі.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


Компания по продвижению сайтов
https://topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!