10 балаў настаўніку

Эфектыўная работа школы – гэта перш за ўсё адданая, творчая праца настаўніка, які павінен быць заўважаны і адзначаны вучнямі, бацькамі і адміністрацыяй. Таму ў Маларыцкай СШ №2 у рамках традыцыйных школьных прадметных тыдняў праходзяць творчыя сустрэчы настаўнікаў. Гэта адна з форм, як адзначыла дырэктар школы Любоў Васільеўна Куц, эфектыўнага маніторынгу працы настаўніка. “Настаўнік атрымлівае 10 балаў, калі вучням цікава на занятках і ёсць якасныя веды, калі бацькі вядуць да цябе сваіх дзяцей, калі адміністрацыя маральна і матэрыяльна падтрымлівае і ацэньвае тваю працу”, — гаварыла Любоў Куц. Так, 9 лютага ў школе малявалі творчы партрэт настаўніцы пачатковых класаў Валянціны Мікалаеўны Мартынавай. Творчую сустрэчу распачаў міні-фільм пра Валянціну Мікалаеўну, які расказаў усім прысутным пра біяграфію жанчыны. Ды яна і сама па ходу фільма каменціравала фотаздымкі і распавядала пра сябе. Валянціна Мікалаеўна расказала пра гады дзяцінства, юнацтва, маладосці, навучання ў Брэсцкім педагагічным універсітэце, аб тым, чаму вырашыла стаць настаўніцай (узяла прыклад з роднай цёткі), пра сваю працу ў школе, пра сваё хобі – кветкі. А таксама прызналася, што ніколі не шкадавала аб абранай некалі дарожцы, і што свайго жыцця без школы ўжо і не ўяўляе. “Калі ты 1 верасня не ў школе, а дзеці ідуць усе такія прыгожыя з кветкамі на святочную лінейку, — гаварыла Валянціна Мікалаеўна, — то становіцца вельмі сумна і нават неяк не па сабе”.
Валянціна Мікалаеўна мае дастаткова вялікі стаж ў педагогіцы – 40 год! Таму яе шмат хто ведае, але яшчэ больш уражвае тое, колькі дзяцей яна выпусціла з-пад сваіх крылаў. Адзін з іх, студэнт Дзіма Сіжук, прыйшоў павіншаваць сваю першую настаўніцу. Таксама Валянціна Мікалаеўна прымала віншаванні і ад калег (настаўнікаў пачатковай школы), ад свайго 3 класа, ад іншых вучняў пачатковых класаў, а таксама ад адміністрацыі школы. Дырэктар Любоў Куц павіншавала настаўніцу, пажадала ёй далейшых поспехаў у працы і здароўя. Дарэчы, такія творчыя сустрэчы настаўнікаў пройдуць яшчэ. Героямі іх будуць такія настаўнікі, як Аляксандр Георгіевіч Каралёў, Галіна Яўгенаўна Пажыдаева, Ніна Якаўлеўна Федзюковіч, Марыя Васільеўна Сергіевіч, Сяргей Іванавіч Марашчук, Ніна Трафімаўна Юхімук. Адміністрацыя школы спадзяецца, што такія мерапрыемствы стануць добрай традыцыяй.
Анастасія Максімук.
На здымку: у час праходжання творчага партрэта настаўніцы малодшых класаў Валянціны Мартынавай.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


super 3000

https://gazon.net.ua

www.onlyyou.od.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!