ФЕРМА САПРАЎДНЫХ ГАСПАДЫНЬ

Аператараў машыннага даення кароў Людмілу Кіцель і Алену Жук як работніц СВК “Дарапеевічы” ведаю даўно. Яшчэ з тых часоў, калі адна і другая працавалі на старой ферме. Памятаю, калі толькі ў гаспадарцы ўзяліся за будаўніцтва новай сучаснай фермы, і адна, і другая, як і ўсе даяркі, марылі працаваць тут. І вось мара збылася. Цяпер і Людміла, і Алена, а яшчэ і іх напарніца Святлана Сцяблянка, працуюць на новай ферме. Трэба сказаць, што яны тут аказаліся не выпадкова. Калі паўстала пытанне, каму працаваць на новай ферме, і кіраўніцтва гаспадаркі, і загадчыца фермы Раіса Козел спыніліся на кандыдатурах Людмілы, Алены і Святланы. Яны добра ведалі, што гэтыя спецыялісты з ліку тых, ад каго залежыць не толькі эфектыўнасць работы фермы, але і ў многім гаспадаркі. І жанчыны змаглі даказаць, што ў іх не памыліліся. Дзякуючы высокай прадукцыйнасці працы аператараў машыннага даення Людмілы Кіцель, Алены Жук і Святланы Сцяблянка (летась яны надаілі 630, 622 і 551 тону малака адпаведна), і агульны вынік у цэлым па ферме аказаўся найлепшы ў гаспадарцы – на Дарапеевіцкай ферме надоена па 6018 кілаграмаў малака ад каровы.
…Маючы жаданне зра­біць рэпартаж з вячэрняй дойкі, загадзя заехалі на Дарапеевіцкую ферму. Загадчыца Раіса Козел удакладніла, што аператары вось-вось павінны прыйсці, хаця сама дойка пачынаецца роўна ў 18 гадзін. Але і Алена, і Людміла амаль за гадзіну да дойкі былі на сваіх працоўных месцах. Абавязкаў шмат, яны добра ведаюць гэта, таму і на работу прыходзяць загадзя.
Настрой у жанчын быў цудоўны.
— А чаму б і не? – сцвяр­джалі яны. — Работу сваю любім, ды і прыемна цяпер прыходзіць на ферму, дзе створаны такія ўмовы, што душа радуецца.
— Калі б былыя даяркі, якія некалі даілі кароў уручную, — гаварыла загадчыца Раіса Козел, — паглядзелі, што ўяўляюць сабой цяпер фермы і да чаго дайшоў тэхнічны прагрэс, — не паверылі б.
І сапраўды, хто з былых даярак некалі мог бы паверыць, што 515 кароў абслугоўваюць усяго 3 аператары і дояць іх не 5 – 6 гадзін, а ўсяго толькі 3? Хто б мог паверыць, што прадуктыўнасць кароў на ферме – 7-8 тон малака ў дзень, што даяркі не працуюць без выхадных і прахадных, а праз 2 дні – дома?
Думаю, што і заработнай платай жанчыны задаволены, бо ў сярэднім яна складае ў іх больш за 2 мільёны рублёў. А калі яшчэ і ў сям’і лад, калі чалавек здаровы і здаровыя яго родныя, чаму б не быць добраму настрою, які спрыяе высокаэфектыўнай працы.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: аператары машыннага даення кароў Дарапеевіцкай фермы Людміла КІЦЕЛЬ і Алена ЖУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

ФЕРМА САПРАЎДНЫХ ГАСПАДЫНЬ: 2 комментария

  • 29.02.2012 в 7:36 дп
    Permalink

    Посмотрите на ноги бедных животных!!! Это уж точно, настоящие хозяйки!!! Как вездекоровы у нас стоят по уши в навозе, грязь висит кусками, а мы всего этого не видим. Норма. Интересно, а вымя хоть чистят перед дойкой? В любой цивилизованной стране такую ферму сразу закрыли ба из-за несоблюдения гигиенических норм, а у нас это совдеповско-показательный объект. Стыдно, господа!!! И так везде, куда ни посмотри.

  • 01.03.2012 в 1:35 пп
    Permalink

    По поводу совдэпии соглашусь полностью.

    Но вот что странно, качество нашего молока оставляет далеко позади европейские брэнды. Европейское молоко пить не возможно, а по качеству, сравнимому с нашим, стоит бешенных денег.

Добавить комментарий


best-products.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!