Слава вам, абаронцы Айчыны!

Ушанаваннем памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, урачыстым сходам і канцэртам адзначылі Дзень абаронцаў Айчыны ў райцэнтры.
Прадстаўнікі ўлады і грамадскасці ўсклалі кветкі да помнікаў загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. А ў гарадскім Доме культуры прайшлі ўрачысты сход і святочны канцэрт.
Падчас урачыстага сходу кіраўнік мясцовай улады Казімір Лапіч уручыў Грамату райвыканкама воіну-інтэрнацыяналісту вадзіцелю СВК “Чырвоны партызан” Аляксандру Кардзелюку і Пісьмо падзякі прапаршчыку міліцыі Аляксандру Кардзелюку.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Губей уручыў Пісьмы падзякі маёру запасу Генадзю Антонаву, намесніку начальніка аддзела пагранічнай службы Івану Ананічу і члену савета ДТСААФ Валянціне Козак.
Затым удзельнікі ўрачыстага сходу змаглі паглядзець святочны канцэрт.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: у час урачыстага сходу ў ГДК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


https://renault.niko.ua

lab-ivf.com/ru/uslugi/154-intratsitoplazmaticheskaya-in-ektsiya-spermatozoida.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!