«Беражлівасць і навізна – манетны двор мудрага гаспадара», —

сказаў, выступаючы перад калектывам, старшыня СВК “Арэхава” Мікалай Пакроўскі. Кажучы гэтыя словы, кіраўнік заклікаў найперш цаніць і берагчы тое, што здабыта агульнымі намаганнямі, і прыўносіць пастаянна ў працу новае і прагрэсіўнае. Калі канкрэтна, то ён прывёў як негатыўны прыклад рэканструяваную 2 гады назад уласнымі сіламі Арэхаўскую ферму. Работнікі яе, гаварыў Мікалай Яўгенавіч, не заўжды па-гаспадарску адносяцца да таго, што там зроблена. Глядзіш, то плітка недзе адвалілася,і нікому да гэтага няма ніякай справы, то нешта зламалася. Не выпадкова, напэўна, што і тыя мізэрныя 9% малака экстра-класа атрыманы не тут, дзе ёсць сучасная даільная зала, а на Дрочаўскай ферме, дзе такой пакуль няма.
Калі гаварыць у цэлым, за 2011 год СВК “Арэхава” дадаў па ўсіх асноўных паказчыках у параўнанні з годам папярэднім, але прагнозныя паказчыкі не выканаў. Пералік негатыўных прычын у справаздачным дакладзе кіраўніка быў, на жаль, немалы. На канкрэтных прыкладах у выступленні Мікалая Пакроўскага праследжвалася галоўная прычына недапрацовак – чалавечы фактар. Гаспадарка добра забяспечана спецыялістамі, ёсць нямала новай тэхнікі, тут самая багатая ў раёне зямля (31 бал) – не хапае толькі належнай меры адказнасці за даручаны ўчастак работы. А грошы, як адзначыў у час адной з нарад Прэзідэнт РБ Аляксандр Лукашэнка, трэба зарабляць на кожным кавалачку зямлі. Таму, каб добра жыць, атрымліваць дастойныя заробкі, трэба ўсім наводзіць парадак, каб працвітала вытворчасць. А для гэтага патрэбны працавітасць і любоў да зямлі.
Мяркуючы па той цішыні ў зале, калі выступаў са справаздачай старшыня, працаўнікі разумелі задачы, некаторыя, напэўна, пераасэнсоў­валі свае адносіны да працы. Ка­мусьці было не зусім прыемна ад папрокаў, выказаных у іх адрас, хтосьці ў чарговы раз пераканаўся, што калі добрасумленна працуеш, будзеш паважаны і ацэнены, як, напрыклад, работнікі жывёлагадоўлі Галіна Грышына, Наталля Луцык, Людміла Барысюк, Ала Корань, малады спецыяліст Алена Мрочка, механізатары Леанід Кацюба, Фёдар Сверба і іншыя.
Падзякаваўшы за працу, кіраўнік гаспадаркі ўзнагародзіў лепшых. Па традыцыі цёпла правялі на заслужаны адпачынак тых, хто аддаў нялёгкай працы многія гады. Акрамя ўзнагароджанняў ад кіраўніцтва кааператыва, цяпер пенсіянеры ўжо атрымалі падарункі ад мясцовага свяшчэнніка айца Анатоля.
На сходзе была прааналізавана не толькі работа СВК, але і праблемы вёскі ў цэлым. Перад працаўнікамі выступілі старшыня Арэхаўскага сельвыканкама Пётр Ківачук, дырэктар школы Лідзія Бягеза, айцец Анатоль, намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Бубніковіч, першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік райсельгасхарчу Вячаслаў Федзюковіч.
Працы без песні не бывае. Таму канцэрт арэхаўскіх артыстаў стаў неад’емнай часткай сходу.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: узнагароджанне перадавых работнікаў і ўшанаванне пенсіянераў.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


http://220km.net

oncesearch.com/details/mom_pov_angie_bonus_e55_xxx_ktr_bty_mkv

oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!