“ТРАФЕЙ” У ШЭСЦЬ КІЛАГРАМАЎ!

Маленькая Вольга з цікавасцю разглядае цуда-рыбу, у даўжыню якая амаль дасягае росту дзяўчынкі. Бацька яе, Пётр Аўдзяюк, рыбак з 30-гадовым стажам, не ўпершыню здзіўляе сям’ю вялікім ўловам. Але ж такога шчупака злавіць яму яшчэ не даводзілася.
— Раней самы вялікі шчупак, злоўлены мной, важыў 4 кілаграмы, а гэты — цэлых 6 кг 100 грамаў і ў даўжыню дасягае 88 сантыметраў. Сапраўдны падарунак ад Лукаўскага возера. Дзесяць хвілін яго цягнуў, і калі б не дапамога сябра, таксама рыбака, мажліва, не справіўся б з шчупаковым адпорам, — ажыўлена дзяліўся ўражаннямі маларытчанін Пётр Аўдзяюк.
Гавораць, для рыбалкі важны не вынік, а сам працэс. Асабліва для зімовай лоўлі рыбы. Але ж, напэўна, вельмі прыемна атрымаць 6-кілаграмовае ўзнагароджанне за вытрымку перад зімовымі калючымі халадамі напрыканцы сезона “палявання” на шчупака.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: Пётр Аўдзяюк і яго дачка Вольга дэманструюць шчупака-велікана.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


https://cialis-viagra.com.ua

https://dekorde.com

http://bestseller-sales.com/best-sellers-movies/performing-arts/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!