Лукаўская ўсмешка вясны

Менавіта сакавіты сакавік, пачатак вясны асацыіруюцца з цяплом, велічнай прыгажосцю, абнаўленнем душы і шчырых пачуццяў. І зусім невыпадкова першае свята вясны звязана з самым прыгожым, што ёсць на свеце, – з Жанчынай. Яе цёплыя рукі, шчодрасць і мяккасць душы дапамагаюць адвесці бяду, развеяць смутак, зрабіць свет дабрэйшым і яшчэ больш чароўным.
Прыгажосць лукаўскіх мясцін цудоўна дапаўняецца сціплай і пяшчотнай, моцнай і загадкавай прыгажосцю жанчын, якія тут жывуць і працуюць. Марыя Астаф’ева і Кацярына Гусакова — маладыя спецыялісты СВК “Чырвоны партызан”. Марыя – намеснік галоўнага бухгалтара, Кацярына – галоўны ветэрынарны ўрач. Дзяўчаты-прыгажуні, якія ў гэтыя вясеннія дні расцвілі раней, чым першыя кветкі, сапраўдны сімвал вясенняга свята, шчырая лукаўская ўсмешка вясны.
Святлана МАКСІМУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


progressive.ua

http://220km.net

apach.com.ua/shop/category/teplovoe-oborudovanie/marmity
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!