“Залаты фонд” гімназіі

Ушанаванне пераможцаў алімпіяд стала ў раённай гімназіі традыцыйным святам. Сёлета прайшло яно таксама ўрачыста. У зале сабраўся “залаты фонд” навучальнай установы. Дырэктар гімназіі Сяргей Уладзіміравіч Антонаў уручыў 39 прызоў, па колькасці занятых прызавых месцаў. Перамогі былі атрыманы гімназістамі па многіх прадметах як на раённым, так і на абласным этапах. На сцэну падымаліся тыя, хто прынёс славу гімназіі, хто сваёй стараннасцю абараняў яе гонар. У трох алімпіядах атрымалі перамогу Антон Дацык, 9 “А” клас (па інфарматыцы, фізіцы і матэматыцы) і Пётр Манько, 10 ”А” клас (па беларускай і рускай мове і матэматыцы), у дзвюх алімпіядах — Алена Ляонава, 11 “А” клас, Дзмітрый Юхімук, 10 клас, Мікіта Сацюк, 10 “Б” клас, Дзмітрый Бягеза, 10 клас. А вучань 10 класа Юрый Уласюк уключаны ў каманду Брэсцкай вобласці для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі. Сёлета пераможцамі абласнога этапа сталі чатыры гімназісты – Антон Дацык па матэматыцы (настаўніца Л.Ф. Ісаева), Юрый Уласюк па гісторыі (настаўніца І.І. Сацюк), Мікіта Сацюк па грамадазнаўству (настаўніца І.І. Сацюк), Дзмітрый Юхімук па біялогіі (настаўніца А.С. Чуль).
Штогод прыносяць гімназіі славу члены інтэлектуальнага клуба “Што? Дзе? Калі?”. Сёлета каманда гімназіі “Везунчики” прымае ўдзел у рэспубліканскім інтэлектуальным турніры. Ня­зменным кіраўніком інтэлектуальнага руху ў гімназіі з’яўляецца Леанід Ксенафонтавіч Лук’янчук.
Пераможцы атрымалі ўзнагароды, быў адзначаны ўклад настаўнікаў. Далей вучняў чакае вучоба, работа, новыя алімпіяды і конкурсы, а значыць – новыя перамогі.
Наталля АСІПУК, намеснік дырэктара гімназіі
па выхаваўчай рабоце.
НА ЗДЫМКУ: у час ушанавання лепшых гімназістаў.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


www.profvest.com/2017/11/wristfix-hyip-otzivi-obzor.html

start-sport.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!