ЦАНА ПАМЫЛАК ВЕЛЬМІ ДАРАГАЯ

Думаецца, гэта зразу­мелі ўсе, хто прысутнічаў у той дзень на справаздачна-выбарным сходзе СВК “Хаціслаўскі”, дзе ішла сур’ёзная і дзелавая размова не толькі аб выніках работы сельгаскааператыву за мінулы год, але і аналізаваліся дапушчаныя памылкі і пралікі. Тон такой размовы задалі і старшыня СВК Васіль Пішчык, які выступаў з дакладам, і старшыня райвыканкама Казімір Лапіч, які прысутнічаў на сходзе.
Адзін з пралікаў абы­шоўся СВК найбольш дорага – 40-працэнтнай ялавасцю кароў. Неспра­вядліва было б у дадзеным выпадку папракаць спецыялістаў, якія непасрэдна адказваюць за гэты ўчастак работы. Бо, як гаварыў галоўны вет­урач Андрэй Вабішчэвіч, першапрычыну ялавасці ўстанавіць так і не ўда­лося, хаця ў Хаціслаў прыязджалі спецыялісты розных службаў, з розных гарадоў, спрабуючы вывучыць гэтую праблему. Але практычна нічога высветліць не змаглі. Тым не менш, з-за нізкага прыплоду гаспадарка страціла 1 мільярд рублёў.
(Мяркуючы па выказваннях вяскоўцаў, праблема хутчэй за ўсё хаваецца дзесьці вельмі глыбока, бо і ў прыватным сектары 30% кароў не змаглі даць прыплоду).
Не спрацавала з поўнай аддачай і зямля. І толькі па прычыне таго, што не з поўнай аддачай працавалі на ёй земляробы. Гаварылі на сходзе і пра дрэнную апрацоўку глебы, і пра парушэнні тэхналогіі сяўбы, пасадкі многіх культур, і пра неналежны догляд за пасевамі. І ўсе, у рэшце рэшт, сыходзіліся ў адным — неруплівасці ці нядбайнасці тых, хто на зямлі працуе.
— Сёння я задаваў шмат пытанняў кіраўніку гаспадаркі, спецыялістам, хаця, прызнаюся вам, многія з пытанняў хацелася б задаць непасрэдна і самім земляробам, — гаварыў, выступаючы, старшыня райвыканкама Казімір Лапіч. — Што такое няправільна ўзаранае поле? Гэта, калі выказвацца на мове эканомікі, лішнія праблемы, якія выліваюцца ў лішнія затраты, што называецца фінансавым марнатраўствам. А поле араў не сам трактар, а механізатар. Значыць, ён падарваў і фінансавы стан гаспадаркі, і аўта­рытэт хлебароба, і з зямлі паздзекаваўся, як з асноўнага багацця для кожнага з нас. А таму і не аддзячыла яна яму багатым ураджаем.
Шмат гаварылася на сходзе і пра тое, што ў “Хаціслаўскім”, як, зрэшты, і ўсюды, развучыліся вырошчваць “другі хлеб”. І гэта тым больш недаравальна, што гаспадарка мае сваю мерыстэмную лабараторыю, дзе некалі ўдала займаліся вывя­дзеннем новых гатункаў бульбы. Але, на жаль, летась любімая ўсімі намі культура дала мізэрны ўраджай – крыху больш чым 100 цэнтнераў з гектара. Значыць, і тут не на ўсю магутнасць спрацаваў чалавечы фактар, бо дапускаліся парушэнні і ў тэхналогіі пасадкі бульбы, і ў яе апрацоўцы, парушаліся тэрміны догляду за ёю. Бульба не толькі не ўрадзіла, але па-свайму таварнаму выгляду была далёка не зайздроснай.
Не, не ўсё так дрэнна ў “Хаціслаўскім”. Многія з паказчыкаў, мяркуючы па названых старшынёю лічбах, маюць станоўчую дынаміку. Скажам, прырост прадукцыі жывё­лагадоўлі склаў 105% да ўзроўню года папярэдняга, прадукцыйнасць працы вырасла на 106,2%, прадуктыўнасць дойнага статка ў цэлым па гаспадарцы склала 5100 кілаграмаў малака ад каровы, а на новай ферме – 5796 кілаграмаў, павысілася якасць малака (48,6% яго здадзена дзяржаве вышэйшым гатункам). Таму хочацца спадзявацца, што, зрабіўшы сур’ёзную работу над дапушчанымі летась памылкамі, кі­раўніцтва гаспадаркі (а старшынёй СВК абраны зноў аднагалосна Васіль Пішчык), яго памочнікі-спецыялісты і кожны з працаўнікоў СВК прыкладуць усе намаганні, каб некалі адна з моцных гаспадарак нашага раёна не здавала свае пазіцыі, а наадварот, яшчэ больш славілася сваімі поспехамі. Для гэтага ў “Хаціслаўскім” ёсць усё.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: у час сходу.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

ЦАНА ПАМЫЛАК ВЕЛЬМІ ДАРАГАЯ: 2 комментария

  • 07.03.2012 в 12:05 пп
    Permalink

    Вот, у поляков никаких тебе нарад,а мяса и сала полно. и подешевле будет. И коровы телятся, и начальники не такие жирные. Кстати, а почему опять выбрали, коль коровы так сильно не отелились?

  • 01.04.2012 в 1:33 пп
    Permalink

    а у нас все через….делаеться

Добавить комментарий


депозиты физ лиц

http://www.profvest.com

alt-energy.in.ua/product-category/solnechnye-batarei/krepleniya-solnechnyh-batarej/