Аптэчныя кветкі

Заняў чаргу за лекавымі сродкамі ў цэнтральнай раённай аптэцы №14, што знаходзіцца на Савецкай,42 райцэнтра. Жанчыны, якія стаялі паперадзе, паміж сабою размаўлялі. Яны хвалілі дзяўчат, што знаходзяцца па той бок вітрын.
— Заўсёды яны такія ветлівыя. Як тыя кветкі. Толькі аптэчныя. Пахнуць усмешкамі і шчырасцю да пакупнікоў. Прыемна сюды заўсёды зайсці, — дзяліліся паміж сабой думкамі жанчыны пра работнікаў аптэкі.
-У нас усе імкнуцца стварыць для наведвальнікаў добры настрой, — кажа Наталля Ганчарэнка, загадчыца аптэкі. – Пазітыўная атмасфера вакол — наш прынцып работы. Мікраклімат аптэкі, які ў нас заўсёды толькі добры, яшчэ больш палепшыўся з прыходам новых спецыялістаў. Сёння іх у нас 7 чалавек, што складае 46% ад агульнай колькасці спецыялістаў. Гэта – Кацярына Якімовіч, Эльвіра Скавародка, Наталля Долбун, Юлія Дораш, Аляксандра Даўжынюк, Таццяна Рыпула і Вераніка Стрыбулевіч. Дзяўчаты ў нас працуюць па накіраванні пасля заканчэння Магілёўскага медыцынскага каледжа і Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
— Мы ў іх таксама вучымся, — гаворыць Галіна Маліч, намеснік загадчыцы аптэкі. – Дзяўчаты добра тэарэтычна падкаваныя. З моладдзю нам лёгка і проста працаваць. У іх многа энергіі, ідэй, бадзёрасці. А каб дзяўчаты былі як сапраўдныя кветкі, па словах наведвальнікаў, імкнемся ствараць адпаведныя ўмовы працы. У іх ёсць ужо вопыт, уменне і жаданне працаваць, а таксама стратэгія павышэння прэстыжу сваёй прафесіі.
Наталля Іванаўна яшчэ раз напомніла, што выдатная аптэка знаходзіцца і на вуліцы Леніна, 7, у магазіне “Верас”. Там таксама шырокі асартымент тавараў медыцынскага прызначэння. Працуе аптэка з 9.30 да 18.00. Загадвае ёю Эльвіра Скавародка.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Аляксандра Даўжынюк, Наталля Долбун, Эльвіра Скавародка і Таццяна Рыпула, маладыя спецыялісты аптэк горада.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


обращайтесь www.fashioncarpet.com.ua

https://pillsbank.net

http://www.profvest.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!