Літаратура ў гукавым варыянце

Раней была мода кнігі чытаць, а сёння – слухаць. І называецца гэтая адносна новая рэч у нашым жыцці аўдыёкнігай. У век інфармацыйных тэхналогій яна набывае ўсё большую папулярнасць. Гэта можна рас­тлумачыць хуткім рытмам жыцця і імкненнем успрыняцця кнігі ў новым фармаце. А яшчэ і тым, што ў сучаснага чалавека заўсёды мала часу для чытання. Ідзеш ці едзеш – слухаеш любімы твор. Зручна!
Аўдыёкніга (гукавая кніга) – кніга, якая агучана прафесійным акцёрам ці нават цэлай групай. Гэта – разнавіднасць радыёспектакля. Да тэксту могуць быць дададзены гукавыя эфекты, якія надаюць рэалістычнасць аповеду, ці музычнае суправаджэнне, што настройвае на лірычную хвалю. Сёння аўдыёкнігі ўжо прадстаўляюць розныя жанры і накірункі літаратуры.
Гукавая літаратура ёсць і ў Маларыцкай ЦБС. Яна знаходзіцца ў дзіцячай бібліятэцы.
— Праўда, яе фонд невялічкі, налічвае пакуль 28 экзэмпляраў, — кажа Ала Карабейка, бібліятэкар дзіця­чай бібліятэкі. – Гэта ў асноўным беларуска­моўныя творы. Напрыклад, вершы Максіма Багдановіча, раманы “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” Івана Мележа, паэма “Новая зямля” і трылогія “На ростанях” Якуба Коласа, раман “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча, беларускія народныя казкі і інш.
За гукавымі кнігамі – будучае. Звычайнай з’явай яны стануць, магчыма, праз некалькі гадоў. Сёння ж аўдыёкнігу можна ўзяць напракат, заплаціўшы за карыстанне ёю 1500 рублёў за суткі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
НА здымку: Ала Карабейка, бібліятэкар, дэманструе аўдыёкнігі, якія ёсць у Маларыцкай ЦБС.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


обращайтесь

обращайтесь el-smoke.club

узнать больше np.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!