Валейбольны турнір памяці Вольгі Абрамук

Напярэдадні 8 Сакавіка прайшло адкрытае вясенняе першынство Маларыцкага раёна па валейболу сярод жаночых каманд, прысвечанае памяці Вольгі Абрамук. Традыцыйнае штогадовае спаборніцтва, якое стала ўжо 44-ым па ліку, праводзілася на базе раённай гімназіі. Арганізатарам мерапрыемства выступіў аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму сумесна з аддзелам адукацыі райвыканкама. Згодна з выніковай табліцай турніру, перамогу атрымалі дзяўчаты з ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат”, якую трэніруе Віктар Глушчык. На ІІ ганаровую прыступку пашаны ўзняліся валейбалісткі з СВК “Чарняны” (трэнер Віктар Грыгор’еў), на ІІІ – спартсменкі з Дарапеевіцкай СШ (трэнер Аляксандр Стасюк). Каманда-пераможца атрымала кубак і дыплом І ступені. Акрамя таго, журы вызначыла лепшых ігракоў спаборніцтваў. На гэты раз імі сталі: Наталля Кулічык (СВК “Чарняны”), Вольга Субота (Дарапеевіцкая СШ) і Алена Абрамчук (кансервавагароднінасушыльны камбінат). Званне “Міс турніру” аднадушна было пры­своена Вікторыі Супрунюк, якая прадстаўляла СГВФ “Савушкіна”.
Па словах Мікалая Германюка, сакратара спаборніцтва, у гульнях гэтага года толькі 5 каманд раёна выказалі жаданне памерацца сіламі. Хоць, напрыклад, у 2010г. у турніры ўдзельнічала 11 жаночых каманд, у 2009г. – 9. Мікалай Фёдаравіч таксама адзначыў, што значна вырас ўзровень падрыхтоўкі валейбалістак. Гульні сталі больш зладжанымі, тэхнічна правільнымі і прыгожымі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: каманда валейбалістак-пераможцаў турніру з кансервавагароднінасушыльнага камбіната са сваім трэнерам Віктарам Глушчыкам.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


Велосипед DiamondBack

http://kompozit.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!