Навукова- метадычны дэсант

Нядаўна ў раённай гімназіі майстар-клас давалі выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Згодна з праграмай супрацоў­ніцтва ВНУ з устано­вамі адукацыі новага тыпу вобласці, прадстаў­нікі кафедры замежнай мовы другой спецыяль­насці правялі ўрокі англійскай мовы ў 9-11 класах. Вольга Шкутнік, Ірына Крупко і Марыя Кастэнка, выкладчыкі БрДУ імя А.С.Пушкіна, падзяліліся вопытам, як практычна мож­на ажыццявіць каму­нікатыўны падыход навучання на ўроках замежнай мовы, выкарыстаць элементы інтэрактыўных і камп’­ютарных тэхналогій.
Затым выкладчыкі ВНУ сустрэліся з адміністрацыяй раённай гімназіі і настаўнікамі замежнай мовы. Адбылася зацікаўленая размова, у час якой закраналіся актуальныя пытанні методыкі выкладання англійскай мовы. Прадстаўнікі факультэта замежных моў акцэнтавалі ўвагу прысутных на неабходнасці больш актыўнага выкарыстання сучасных і прагрэсіўных тэхналогій навучання.
Па словах Вольгі Шкутнік, старшага выкладчыка БрДУ імя А.С.Пушкіна, гэтая сустрэча – першы навукова-метадычны дэсант у раённую гімназію. У планах – пашырэнне межаў супрацоўніцтва. Такія сустрэчы павінны стаць пастаяннымі, бо яны карысныя.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час сустрэчы выкладчыкаў англійскай мовы БрДУ імя А.С.Пушкіна ў раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.