Творчасць “Свету творчасці”

Пры Свята-Мікалаеўскай царкве райцэнтра ўжо 2 месяцы дзейнічае гурток “Свет творчасці”, якім кіруе Алена Стасюк. Ён створаны па ініцыятыве Жанны Кібальнік для дзяцей, настаўнікаў нядзельнай школы, членаў маладзёжнага праваслаўнага руху ў імя Мікалая Цудатворцы. Сёння гурток наведваюць 10 чалавек. Цяпер члены “Свету творчасці” заняты падрыхтоўкай да Вербнай нядзелі і Вялікадня.
-Матэрыял у ход ідзе любы, — расказвае Жанна Барысаўна, — але ў асноўным мы “майструем” з паперы, тканіны, бісеру, а таксама пляцем кошыкі з лазы. Хутка прыступім да падрыхтоўкі святочных кампазіцый, якія будуць мець розны аб’ём і памер. У планах – удзел у выставах і абмен вопытам з прыходамі Жабінкаўскага і Кобрынскага благачынняў. Думаю, што нешта са створанага будзе прапанавана ўвазе і вернікаў райцэнтра.
— Я не адразу згадзілася весці заняткі, — прызнаецца Алена Васільеўна. – Але вось так уношу свой уклад, які па сілах, у імя славы божай. Гурток — для чыёйсьці карысці, душэўнага задавальнення і заспакаення. Штуршком для кіраўніцтва гуртком сталі словы, сказаныя калісьці маёй бабуляй: “Любое ахвяраванне ў хрысціянстве ў імя Бога прымаецца”… На занятках-сустрэчах дзялюся вопытам, падказваю, як лепш зрабіць тую ці іншую дэталь.
“Свет творчасці” збіраецца для творчасці па суботах у Нядзельнай школе пры Свята-Мікалаеўскай царкве ў 16.00.
На здымку: гурткоўцы рыхтуюць упрыгожванні для галінак на Вербную нядзелю.

Добавить комментарий


www.djahostel.com.ua

how much does a surrogate get paid
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!