Па кнігі – у іконную лаўку

14 сакавіка адзначаўся Дзень праваслаўнай кнігі, які быў зацверджаны ў 2009г. Сінодам Рускай праваслаўнай царквы. Гэтае свята прымеркавана да выхаду першай на Русі друкаванай кнігі Івана Фёдарава “Апостал”, якая пабачыла свет 1 сакавіка 1564г. (па старому стылю). Сёння праваслаўнае друкаванае слова даступна кожнаму. Духоўная літаратура ёсць ва ўсіх бібліятэках раёна. Ёсць што выбраць пачытаць і ў бібліятэцы пры Свята-Мікалаеўскай царкве г.Маларыты. У яе фондах налічваецца амаль 4 тысячы экзэмпляраў кніг. Літаратуру, якая спадабалася, таксама можна і купіць у іконнай лаўцы. Выбар кніг задаволіць любога. Сёння тут прадстаўлена амаль 170 іх найменняў. Гэта – кнігі на маральную тэматыку, біблейскую гісторыю, праваслаўныя энцыклапедыі, нарысы, тлумачэнні Евангелля, царкоўна-славянскія слоўнікі. Шырока ў лаўцы таксама прадстаўлены малітоўнікі, акафістнікі, праваслаўная і дзіцячая мастацкая проза.
На здымку: Дзяніс Новікаў, вучань 5 класа, выбраў кнігі, якія спадабаліся, каб іх купіць.

Добавить комментарий


https://seotexts.com

np.com.ua/teplovoe-oborudovanie/poverhnosti-zharochnye.html

www.rikon-ya.com/278.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!