“Прадукт года-2011” — у маларытчан

У ААТ “Маларыцкі кансервавагарод­нінасушыльны камбінат” з’явілася першая ў гэтым годзе высокая ўзнагарода. На ХІV рэспубліканскім конкурсе спажывецкіх пераваг “Прадукт года-2011. Выбар спажыўца” прадпрыемства адзначана дыпломам І ступені ў намінацыі “Дзіцячае харчаванне” за шырокі асартымент і якасць прадукцыі. МКАСК апынулася ў ліку тых прадпрыемстваў канцэрна “Белдзяржхарчпрам”, якія сталі прызёрамі. Усяго ў конкурсе ўдзельнічала 123 прадпрыемствы ў розных намінацыях. Між іншым, атрыманы дыплом дае права на размяшчэнне знака “Прадукт года-2011” на ўпакоўцы прадукцыі, якая перамагла, і яе рэкламе.
Па словах Валянціны Грыгарук, начальніка тэхналагічнага аддзела, узнагарода атрымана па выніках сацыялагічнага апытання пакупнікоў па ўсёй краіне, якое праводзілі вядучыя сацыялагічныя інстытуты.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: заслужаная ўзнагарода ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат”.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


www.designprof.com.ua

Купить Meizu Pro 6 Plus

oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!