Вясеннi час — на вагу золата

Другі тыдзень кіпіць работа на палях СВК “Хаціслаўскі”. Плошчы, якія будуць заняты яравымі, немалыя. Толькі пад раннія культуры адведзена тут больш за 1100 гектараў. А таму дарагі не толькі кожны дзень, кожная гадзіна, але нават і кожная хвіліна.
Пачалі сяўбу ў “Хаціслаўскім” з аўса і зернебабовых. А ў той дзень, калі наведалі мы гаспадарку, ва ўрочышчы “Мачка”, што за вёскай Мельнікі, пачалі сеяць ўжо ячмень.
— Важна не прамарудзіць, хутчэй пакласці ў зямлю зерне. А таму тэхніка ў полі ўжо ў 7 гадзін ранку, а завяршаецца работа, калі сцямнее, — адзначае брыгадзір паляводчай брыгады Рыгор Ківачук, які ў земляробскай справе далёка не навічок.
Выручае на сяўбе магутная тэхніка. Штодня на палях гаспадаркі працуе два “Джон Дзіры”. Нагрузка на іх немалая. І каб спраўляцца з пастаўленай задачай, патрэбны вопыт. А ён у механізатараў, якія задзейнічаны на сяўбе, немалы. За плячыма трактарыста Леаніда Бягезы 27 гадоў працы ў гаспадарцы. Пяты сезон працуе ён на магутным трактары. Галоўнае, лічыць, каб тэхніка не падводзіла. А ўсё, што залежыць ад працавітасці механізатара, абавязкова будзе, бо адказнасці і стараннасці гэтаму чалавеку не пазычаць.
Многае ў гэтыя, далёка не заўжды цёплыя ад сюрпрызаў надвор’я, але гарачыя ад напружанай працы вясеннія дні залежыць ад зладжанасці работы ў полі. Гэта разумее вадзіцель Анатоль Дзірук. А таму спяшаецца падвезці і засыпаць у бункер сеялкі зерне, клапоціцца, каб машына, якая служыць ужо больш за 20 гадоў, не падвяла.
У дзень кожнай сеялкай засяваюць плошчы да 50 гектараў. Пакуль стаяць спрыяльныя дні, іх трэба выкарыстоўваць, бо як папрацуеш сёння, на такі і ўраджай можаш разлічваць.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: вадзіцель Анатоль ДЗІРУК і механізатар Леанід БЯГЕЗА з СВК «Хаціслаўскі».
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


>http://nissan-ask.com.ua
nissan-ask.com.ua>http://nissan-ask.com.uahttp://nissan-ask.com.ua<>http://nissan-ask.com.uanissan-ask.com.ua>http://nissan-ask.com.uahttp://nissan-ask.com.uahttp://nissan-ask.com.uanissan-ask.com.ua>http://nissan-ask.com.uahttp://nissan-ask.com.ua<>http://nissan-ask.com.ua
nissan-ask.com.ua>http://nissan-ask.com.uahttp://nissan-ask.com.ua<
www.vanco.com.ua

http://babyforyou.org