Пад старшынствам Казіміра Лапіча прайшло пасяджэнне райвыканкама

Планы рэалізаваны, задачы застаюцца
З вынікамі работы раённага звяна Брэсцкай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый у 2011 годзе і задачах на 2012 год пазнаёміў начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Дубач. Летась у раёне здарылася 42 пажары, рост склаў 24%, але на 12% знізіліся страты ад іх. Больш за ўсё зарэгістравана пажараў на тэрыторыях Гвозніцкага і Велікарыцкага сельсаветаў, ніводнага не было – на тэрыторыі Маларыцкага сельсавета. Больш сістэмнай, як адзначаў Мікалай Дубач, стала прафілактычная работа ў жылым сектары. Летась надзвычайныя сітуацыі, пажары ў лясах, на тарфяніках, аб’ектах ліквідоўваліся аператыўна і з мінімальнымі вынікамі, пры гэтым выратаваны 1 чалавек, засцеражона ад знішчэння агнём 50 пабудоў, 4 адзінкі тэхнікі, 6 галоў жывёлы. Рэалізаваны план па рамонту пячнога ацяплення, электраправодкі, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, аварыйных балконаў і г.д. Работу райаддзела выканкам прызнаў здавальняючай. Сярод задач, пастаўленых на сёлетні год, — стварэнне мінімальнага запасу паліва ў колькасці 2 тон бензіну і 2 тон дызпаліва на выпадкі экстранных сітуацый, абуладкаванне мастоў праз канал Бона на аўтадарозе Чарняны-Заор’е, раку Асіпаўка на аўтадарозе Лукава-Забалацце, каб яны былі бяспечнымі, месячнікі, акцыі і іншае – усё, што можа засцерагчы людзей ад надзвычайных сітуацый.

Прыярытэты для Дэкрэта
Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны далажыў аб ходзе выканання Дэкрэта № 18 Прэзідэнта РБ “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем’ях”. У нашым раёне сёння 46 сямей, дзе выхоўваецца 95 непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Больш за ўсё такіх у горадзе, Велікарыцкім і Олтушскім сельсаветах. У тым, што працэнт спагнання з абавязаных асоб сродкаў яшчэ далёка не поўны, адбіваецца тое, што толькі 18 абавязаных пражываюць у нашым раёне, астатнія не толькі за яго межамі, але і за межамі нашай краіны. Толькі з пачатку года на рахунку абавязаных больш за 200 прагулаў. Ёсць шмат розных прычын, па якіх складана спагнаць сродкі з нядбайных бацькоў, але ж Дэкрэт, як адзначаў Вадзім Шпетны, актуальны: ён выключае ўтрыманства, бацькі павінны працаваць і вяртаць дзяржаве затрачанае на іх дзяцей. Калі ж аналізаваць рэалізацыю Дэкрэта, то можна вызначыць тры галоўныя прыярытэты ў рабоце. Гэта ранняе выяўленне неспрыяльных сем’яў, калі сітуацыя яшчэ не зайшла ў тупік і яе можна паправіць; недапушчэнне прагулаў, поўная занятасць бацькоў, кантроль за імі; работа на ўзнаўленне ў бацькоўскіх правах і вяртанне дзяцей у біялагічную сям’ю.

Зямля павінна мець гаспадара
На пасяджэнні разгледжана пытанне “Аб выкарыстанні зямель у Маларыцкім раёне”. Некалькі лічбаў, якія сведчаць пра гаспадарлівасць на зямлі. На сённяшні дзень з 1099 участкаў у садаводчых таварыствах раёна толькі 40% зарэгістраваны. А гэта значыць, што астатнія закінуты, зямля там зарастае хмызняком, травою. Па гэтай прычыне ва ўрочышчы “Катуша” 4 садаводчыя таварыствы ліквідаваны ўжо. Казімір Лапіч адзначыў слабы кантроль па выкарыстанню зямлі з боку землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы раёна. Таму на пасяджэнні пастаўлена задача ўзмацніць яго і надаць запушчаным землям належны выгляд.

Прагнозы, плюсы, пралікі
Прааналізаваны ход выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2 месяцы 2012 г. З інфармацыяй па гэтым пытанні выступіў першы намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Федзюковіч. Асноўныя прагнозы выкананы. Напрыклад, рэнтабельнасць продажу ў сельгаспрадпрыемствах склала 16,7%, рознічны тавараабарот – 127,9%, выручка ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ, паслуг – 227%. За 2 месяцы ўведзена ў эксплуатацыю 4,2 тыс. кв. м жылля пры прагнозе на год 9 тыс. кв. м.
Не выкананы толькі мэтавы паказчык па энергазберажэнні. Усе сельгасарганізацыі, за выключэннем СВК “Гвозніца” і “Ляхаўцы”, справіліся з прагнозам па тэмпах росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. Аднак, як гаварыў Вячаслаў Федзюковіч, сітуацыя па выніках І квартала можа змяніцца не ў лепшы бок, бо некаторыя гаспадаркі ўжо ў сакавіку дапускаюць зніжэнне вытворчасці прадукцыі. Таму ў прынятым рашэнні пастаўлены задачы перад кіраўнікамі ўсіх гаспадарак прыняць меры па выхаду ў І квартале на безумоўнае выкананне прагнозных паказчыкаў.

Арыентацыя — на графікі
З ходам работ па рэканструкцыі і тэхнічнаму перааснашчэнню ферм пазнаёміў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Сарока. Па стану на 20 сакавіка г.г. з выдзеленых 10 мільярдаў 650 мільёнаў рублёў асвоена 6 мільярдаў 684 мільёны. Гэтыя сродкі зрасходаваны на закупку матэрыялаў, на праектна-вышукальныя і будаўніча-мантажныя работы. На гэтую ж дату да рэканструкцыі ферм прыступілі ўсе гаспадаркі. Аднак, па словах Віктара Сарокі, не ўсюды ўкладваюцца ў вызначаныя графікі. Час прыспешвае, фермы павінны быць гатовы ўжо ў кастрычніку, таму многім давядзецца ліквідаваць дапушчанае ад графікаў адставанне. Дырэктару КУП “МаларытарайУКБ” Мікалаю Анішчуку сумесна з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў даручана перагледзець магчымыя шляхі зніжэння кошту работ па рэканструкцыі МТФ, арганізаваць работы на кожнай з 10 ферм строга ў адпаведнасці з графікам, забяспечыць штодзённую колькасць рабочых на кожным аб’екце не менш 15 чалавек.
Ніна СВІЦЮК.

Добавить комментарий


http://medicaments-24.net

поливная система

У нашей компании нужный портал на тематику www.avrora-trans.com.
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!