З віншаваннямі — у дамы былых педагогаў

— Добры дзень! – віталі ветэрана педагагічнай працы Ульяну Мікалаеўну Зінчук члены піянерскай дружыны імя В.Абрамук. Дзеці, якія наведаліся ў госці, віншавалі былога педагога з 90-годдзем піянерыі і разам са шчырымі пажаданнямі ўручылі віншавальныя паштоўкі.
На вачах у жанчыны з’явіліся слёзы (Ульяна Мікалаеўна жыве адна, але часта да яе прыязджаюць сын і дачка, якія для маці – падтрымка і апора). Ульяна Мікалаеўна шчыра падзякавала валанцёрам за іх увагу.
Шмат гадоў Ульяна Мікалаеўна працавала ў Велікарыцкай школе настаўніцай пачатковых класаў, пэўны час была сацыяльным педагогам. Усё сваё жыццё яна прысвяціла маладому, падрастаючаму пакаленню. Яна – настаўнік, якога паважаюць, любяць і памятаюць усе яе выпускнікі.
У той жа дзень мы трапілі ў дом да Сямёна Піліпавіча і Любові Сяргееўны Кузьміцкіх, якія таксама прынялі нашы віншаванні, цёпла і сардэчна сустрэлі піянераў. Гэтыя настаўнікі з’яўляюцца заслужанымі работнікамі педагагічнай працы. Сямён Піліпавіч прыйшоў працаваць у школу ў 60-ыя гады настаўнікам матэматыкі, 22 гады быў дырэктарам Велікарыцкай школы, мае ганаровае званне “настаўнік-метадыст”. Любоў Сяргееўна – выпускніца Велікарыцкай школы. Пасля заканчэння Брэсцкага педінстытута ўсё сваё жыццё працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў роднай школе.
Педагагічная праца – нялёгкая, але калі ёсць любоў да сваёй справы, тады ёсць тое, дзеля чаго трэба жыць.
Таццяна КАСЦЮЧЫК, педагог-арганізатар Велікарыцкай школы імя П.В.Саевіча.
НА ЗДЫМКУ: валанцёры каля дома Ульяны Мікалаеўны Зінчук.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


http://220km.net

ORAL STEROIDS

http://artma.net.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!