Метад перніка інспектара Наталлі

Нягледзячы на тое, што бацькі былі супраць, Наталля, нічога ім не кажучы,   дабівалася свайго: уладкоўвалася на службу ў міліцыю. Яна лічыла, што работа гэтая цікавая, неаднастайная, а душа яе і прагла менавіта такой.
Наталля прызналася, што, паспрабаваўшы сябе на некалькіх пасадах, яна найбольш камфортна адчувае сябе на цяперашняй – інспектара крымінальна-выканаўчай інспекцыі райаддзела ўнутраных спраў, на якой найбольш можна выкарыстаць свае камунікатыўныя і арганізатарскія здольнасці.
Хто з’яўляецца падапечнымі інспектара Наталлі Трафімук? “Кліенты”, як гаворыцца, не з простых. Гэта тыя, хто раней быў асуджаны і адбываў пакаранне ў турме, хто асуджаны ўмоўна за розныя правіннасці.
— Кожнага з іх успрымаю ў першую чаргу як звычайнага чалавека, — расказвала Наталля. – Гавару з імі заўсёды проста, шчыра, і многія адразу ідуць на адкрыты дыялог. Стараюся пераканаць. Бывае, што ў наступны раз да нас яны прыходзяць не па павестцы, а самі. А на вуліцы пры сустрэчы не перабягаюць на другі бок, а абавязкова вітаюцца. Наталля пераканана, што ў рабоце з яе падапечнымі важна ўсё: і манера размаўляць, і тон размовы, і эрудыцыя, і твая тонкасць як псіхолага, і нават погляд.
Метад перніка, які выкарыстоўвае ў сваёй рабоце інспектар Наталля Тра­фімук, дае станоўчыя вынікі ў далейшай прафілактыцы.
— Памятаю, асуджаны да арышту ўвесь час пазбягаў сустрэчы са мною. Неяк падклікала яго да сябе,  шчыра пагаварыла, пераканала ў няправільнасці дзеянняў,  і затым мне ён дзякуй сказаў, што прадухіліла яшчэ ад аднаго правапарушэння.
Вядома,  не з усімі лёгка і проста працаваць. Ёсць такія,  на каго ніякія метады выхавання ўжо не ўздзейнічаюць. Але і іх Наталлі ўдаецца іншы раз “узяць” сваёй жаночай мудрасцю і разважлівасцю.
У час сустрэчы лейтэнант міліцыі Наталля Трафімук прызналася, што ёй пашанцавала не толькі з работай, якую любіць, але і з сям’ёй. Муж  Ігар вельмі ўважлівы і клапатлівы. Ён і за дзецьмі дагледзіць, і абед, калі трэба, прыгатуе, і іншую работу па дому зробіць. А надзейны тыл для супрацоўніка міліцыі – гэта яшчэ адна вялікая падмога ў яго паспяховай рабоце.
НА ЗДЫМКУ: інспектар крымінальна-папраўчай інспекцыі лейтэнант Наталля ТРАФІМУК.
Фота Святланы МАКСІМУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Метад перніка інспектара Наталлі: 1 комментарий

  • 14.03.2010 в 11:17 пп
    Permalink

    Это ж сколько силы в такой хрупкой девушке должно быть. Достойно уважения.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.